Загрузка Мерапрыемства

« Все Мерапрыемства

  • Это мерапрыемства прошло.

Сацыяльная гульня “Іншы погляд”

20.01.2018 18:00 - 21:00

0
(0)

Вы ведаеце пра рознага кшталту сацыяльныя эксперыменты і даследаванні. Пра іх здымаюць фільмы, распавядаюць у СМІ ды абараняюць дысертацыі. Але як гэта – быць часткай такога эксперыменту, такой гульні? Адчуць сябе на месцы кагосьці іншага, прайсці ягоным шляхам, падумаць пра яго ці яе пачуцці ды лёс…

Захапляе, праўда?

Прымерыць на сабе чужую скуру можна будзе 20 студзеня ў межах сацыяльнай гульні “Іншы погляд”, якую арганізуе Жывая Бібліятэка. Мы пашыраем сваю дзейнасць ды імкнемся руйнаваць стэрэатыпы ў грамадстве рознымі цікавымі метадамі. Для таго каб прыняць удзел у гульні, як і на Жывой Бібліятэцы, вам асабліва нічога не патрэбна, акром жадання зруйнаваць стэрэатыпы і адчуць сябе на месцы іншага.

Каб патрапіць на гульню, неабходна зарэгістравацца па спасылцы да 23:59 18 студзеня. Майце на ўвазе, што колькасць месцаў можа быць абмежаваная зыходзячы з узроўню вашай цікавасці. Удзел бясплатны.

Гульня адбудзецца ў межах супольнага праекта “Утопія, месца, якога няма”, скіраванага на прасоўванне ідэй роўнасці рознымі метадамі.

Запрашаем вас у Сталоўку XYZ (вул. Фабрыцыуса, 4) 20 студзеня а 18-й. Працягласць гульні – 3 гадзіны. Мы рыхтуем для вас каву, гарбату і печыва.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Average rating 0 / 5. Vote count: 0

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Подробности

Дата:
20.01.2018
Время:
18:00 - 21:00

Организатор

Жывая Бібліятэка Беларусь
Email
human.library.belarus@gmail.com

Место проведения

Сталоўка XYZ
vulica Fabrycyusa 4
Minsk,Belarus
+ Карта Google