Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

Беларускамоўны нэтворкінг

28.11.2024

Нетворкинг_Іншыя
5
(4)

У Вільнюсе

Шукаеце магчымасць пагутарыць па-беларуску ў прыемнай атмасферы?

Запрашаем на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе! 28 лістапада мы ствараем прастору, дзе беларуская мова гучыць натуральна і весела.

Што вас чакае:

  • Знаёмствы ў невялікіх групах з цікавымі суразмоўцамі
  • Практычныя заданні для лёгкага пачатку размовы
  • Магчымасць знайсці аднадумцаў і сябро_вак
  • Гарбата, кава і пачастункі

Для каго:

Для ўсіх, хто хоча:

  • пашырыць кола беларускамоўных знаёмстваў
  • пераадолець моўны бар’ер
  • проста правесці вечар у душэўнай кампаніі

Узровень беларускай мовы не мае значэння — ад “ніколі не размаўлялі” да “пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся” 

Калі? Дзе? Як?

  • 28 лістапада
  • 18:00-21:00
  • Вільнюс, Наўямесціс (дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі)
  • Уваход вольны

Зарэгіструйцеся зараз, каб не прапусціць:

Рэгістрацыя

Далучайцеся да нашай цёплай супольнасці! 

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 4

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
28.11.2024