Конкурс для журналістаў_ак і рэдакцыяў СМІ
Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” абвяшчае конкурс для журналістаў_ак і рэдакцыяў СМІ — J4T AWARDS!
Прымаюцца артыкулы/фотарэпартажы/відэаматэрыялы/радыёперадачы, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве і былі апублікаваныя з 1 лістапада 2023 года па 31 кастрычніка 2024 года.
Лаўрэаты_ткі конкурса атрымаюць ганаровыя граматы і адмысловы прыз. Пераможца будзе мець магчымасць узяць удзел у асветніцкай паездцы ў адну з краінаў Еўропы ў 2025 годзе.
Пераможца выбіраецца праз галасаванне прадстаўнікоў НДА і індывідуальных актывістаў, якія працуюць з тэмай інклюзіі ўразлівых груп.
Конкурс ладзіцца з мэтай павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі.