Загрузка Мерапрыемства

« Все Мерапрыемства

  • Это мерапрыемства прошло.

Адукацыйная праграма «Курс на каштоўнасці»

20.08.2023

4.3
(9)

Cтартуе 01.09.2023

Моладзевая арганізацыя ІншыЯ запрашае прадстаўні_ц беларускіх арганізацый і ініцыятыў на практыка-арыентаваную адукацыйную анлайн-праграму «Курс на каштоўнасці». Рэгістрацыя адкрыта да 20.08.2023.

У свеце, які ўвесь час змяняецца, нам неабходна на нешта абапірацца ў сваёй дзейнасці. Нам патрэбна нешта, каб не даць плыні навінаў і падзей збіць нас з абранага курсу. Адно з магчымых апірышчаў — нашыя каштоўнасці.

Чаго чакаць

Па выніках праграмы ты:

  • Даведаешся, што такое правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць
  • Разбярэшся чаму пералічаныя каштоўнасці называюцца скразнымі і якое дачыненне маюць да тваёй дзейнасці
  • Навучышся ўключаць каштоўнасці ў сваю працу і рэалізоўваць іх праз сваю дзейнасць
  • Зразумееш, чаго сапраўды чакае донар у праектнай заяўцы, калі запытваецца цябе пра рэалізацыю скразных каштоўнасцяў
  • Зменіш дзейнасць сваёй арганізацыі ці ініцыятывы, абапіраючыся на каштоўнасці
  • Будзеш мець магчымасць з нашай падтрымкай укараніць каштоўнасці ў працу сваёй арганізацыі ці ініцыятывы

Эксперт_кі

Марына Штрахава, сузаснавальніца арганізацыі ІншыЯ, мэнэджарка сацыяльных праектаў, прыхільніца скразных каштоўнасцяў

Зміцер Радзіеўскі, сузаснавальнік і дырэктар арганізацыі ІншыЯ

Марыя Ландо, трэнерка-кансультантка па развіццю арганізацый грамадзянскай супольнасці

Марына Ментусава, феміністка, CEO Gender Equality Management, CEO & co-founder Safe Skills School, калумністка Forbes Women, вядучая шоў «Женщины Тяжелого Поведения»

Таццяна Кузняцова, экалагістка, мэнэджарка экалагічных праектаў, аўтарка курсаў Школы «Экаідэі» і матэрыялаў Ecoidea.me

Для каго

  • Праграма разлічана на  беларускіх актывіст_ак,  якія могуць уплываць на прыняцце рашэнняў у сваіх арганізацыях і/ці ініцыятывах
  • Тыя, хто  гатовы да зменаў  у сваёй працы. Праграма максімальна скіравана на практычнае прымяненне ведаў адразу пад час адукацыі.
  • Праграма будзе праходзіць анлайн, таму нам  не прынцыпова ў якой краіне ты будзеш  знаходзіцца падчас адукацыі.

Як будзе праходзіць

Праграма будзе складаецца з двух частак:

  1.  Адукацыйная частка з 01.09 па 17.10.  Яна ўключае самастойнае вывучэнне тэорыі на анлайн-платформе (відэа, тэксты і інш.), а таксама практычныя заняткі ў Zoom 1 раз на тыдзень — чацвер 19:00 (па мінскім часе) — працягласцю 1,5 гадзіны. Пасля кожнага тэматычнага модуля запланавана невялікае практычнае заданне, выкананне якога будзе спрыяць падрыхтоўцы плана зменаў у тваёй арганізацыі ці ініцыятыве і зойме ад 15 хвілін да гадзіны.
  2.  Практычная частка з 01.11 па 21.12.  Гэта магчымасць для тых, хто паспяхова завершыць адукацыйную частку, ажыццявіць запланаваныя змены з нашай дапамогай. Практыка ўключае рэалізацыю падрыхтаванага плану зменаў на карысць рэалізацыі каштоўнасцяў.

Для паўнавартаснага ўдзелу спатрэбіцца каля 5 гадзін на тыдзень. Найбольш зручна будзе ўдзельнічаць з камп’ютара ці ноўтбука, а для некаторых сесій дадаткова можа спатрэбіцца смартфон. 

 Мовы праграмы:  беларуская і руская.

Падрабязная праграма

Праграма курса

Удзельні_цы, якія паспяхова завершаць хаця б адну з частак праграмы, атрымаюць сертыфікаты.

Як трапіць

Каб навучацца на праграме, неабходна запоўніць анкету https://forms.gle/NuQpTZ33T2MCZ9uQA  да 23:59 20 жніўня.  Не пазней за 25 жніўня ты атрымаеш адказ пра вынікі адбору на пошту, якую пазначыш пры запаўненні анкеты. Колькасць месцаў абмежаваная, таму мы пакідаем за сабою права абіраць удзельн_іц, сыходзячы з той інфармацыі, што будзе прадстаўленая ў анкетах. Пры патрэбе ўдакладнення інфармацыі мы звяжамся дадаткова па пазначаных кантактах.

Калі ў цябе ўзніклі пытанні па правядзенні праграмы — смела пішы на пошту info@theothersby.org з пазнакай у тэме ліста «Курс на каштоўнасці».

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 4.3 / 5. Колькасць галасоў: 9

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Подробности

Дата:
20.08.2023