Прэзентацыя праграмы стажыровак
17 снежня 2024 у 18.00 па мінскім часе адбудзецца анлайн-прэзентацыя новай, чацвертай фазы праграмы MOST. На прэзентацыі можна даведацца пра магчымасці праграмы, умовы ўдзелу, а таксама задаць свае пытанні.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца https://forms.gle/UFJGpSQrWj2cAh7w7 да 16 снежня 2024 уключна. Анлайн-прэзентацыя пройдзе ў фармаце Zoom-вебінара, што дазваляе ўдзельнічаць ананімна.
MOST – гэта праграма падтрымкі прафесійных паездак у краіны Еўрапейскага саюза для беларусаў і беларусак. Дзякуючы праграме, незалежна ад краіны пражывання, можна атрымаць падтрымку на стажыроўку ў партнёрскай арганізацыі, удзел у канферэнцыі ці трэнінгу, абмен досведам ды ўсталяванне новых прафесійных кантактаў у краінах ЕС.
Больш падрабязна пра праграму стажыровак MOST на сайце https://mostplus.eu/about.
Праграма MOST фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.