Можа гэты ты?
Калі табе блізкія каштоўнасці інклюзіі, роўнасці, недыскрымінацыі і правоў чалавека, калі ты цікавішся сацыяльнай актыўнасцю і нефармальнай адукацыяй моладзі — табе будзе цікава і карысна ў камандзе арганізацыі ІншыЯ!
Мы развіваем інклюзіўнае і талерантнае грамадства, у якім усе адчуваюць сябе сабой і не падвяргаюцца дыскрымінацыі. Даведацца больш пра нашу працу можна ў гадавой справаздачы 2022.
Цяпер мы шукаем новага чалавека ў каманду, для якога/якой ІншыЯ стануць важнай часткай жыцця.
Абавязкі SMM-менеджар_кі:
- весці старонкі арганізацыі ў Instagram, Facebook, Telegram
- камунікаваць з падпісант_камі
- складаць кантэнт-план
- пісаць унікальныя тэксты для пастоў і сторыз
- пераўпакоўваць гатовыя матэрыялы для сацсетак
- рыхтаваць візуальныя матэрыялы ў адпаведнасці з фірстылем
- запускаць таргетаваную рэкламу, рабіць аналіз яе эфектыўнасці
- дапамагаць з прасоўваннем мерапрыемстваў/прадуктаў
- працаваць з медыя-стратэгіяй арганізацыі разам з камандай
- рыхтаваць штомесячныя справаздачы
- удзельнічаць у камандных сазвонах/сустрэчах
Мы шукаем тых, хто:
- падзяляе каштоўнасці арганізацыі і разумее тэматыку, з якой мы працуем
- ведае беларускі сектар НКА
- хоча стаць часткай каманды і ўплываць на змест сацсетак
- вытрымлівае дэдлайны і адказна ставіцца да працы
- вольна валодае беларускай мовай
- мае досвед працы з сацсеткамі ад 1 года
- добра валодае графічнымі рэдактарамі для стварэння візуалаў
- перавагай можа быць пражыванне ў Вільнюсе (у мэтах бяспекі пажадана пражыванне па-за межамі Беларусі)
Мы прапануем:
- працу з частковай занятасцю (40-50%)
- экалагічную камунікацыю
- дыстанцыйную працу (таксама можна працаваць у офісе ў Вільнюсе)
- пачатак працы з 01.09.2023 (паступовае ўключэнне напрыканцы жніўня)
- магчымасць уключацца ў іншыя кірункі дзейнасці арганізацыі
Калі ласка, запоўні форму па спасылцы да 25 ліпеня ўключна.
Адабраныя кандыдат_кі да 28-га ліпеня атрымаюць ліст з тэставым заданнем і запрашэнне на сумоўе.
Па ўсіх пытаннях пішыце на пошту [email protected].
Колькасць праглядаў: 400