Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

«Праца з персанальнымі дадзенымі: з чаго пачаць і што вы павінны мець»

08.08.2023

5
(5)

Сняданак-кансультацыя пройдзе 10 жніўня 

Запрашаем на сняданак-кансультацыю па працы з персанальнымі дадзенымі ў Вільнюсе (Літва).

Пра што паразмаўляем падчас сняданку:

  • Што такое GDPR і як праца з персанальнымі дадзенымі рэгулюецца ў Літве
  • Праца з персанальнымі дадзенымі супрацоўні_ц, кліент_ак, падрадчы_ц
  • Першыя крокі да выканання GDPR, якія можна зрабіць ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў
  • Якія палітыкі і працэдуры варта мець арганізацыям і ініцыятывам
  • Навошта арганізацыям мець у штаце Privacy officer

 Эксперт_камі выступяць*:  Таццяна Лукашавічэне, прэзідэнтка LDAPA, і Людaс Карніцкас, старшыня праўлення LDAPA.

Для каго?

Мы запрашаем прадстаўн_іц беларускіх НДА, якія хочуць змяняць сваю працу з персанальнымі дадзенымі ў адпаведнасці з GDPR. 

Калі? Дзе? Як?

  • 10.08 (чацвер)
  • 10:00-11:30
  • Вільнюс, дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі 
  • руская і англійская (з перакладам)

 Рэгістрацыя абавязковая  па спасылцы https://forms.gle/HPZp7t2mDuwoUMfQ7 і адкрытая да 23:59 08.08. Пасля рэгістрацыі за дзень да мерапрыемства 09.08 вы атрымаеце запрашэнне з адрасам правядзення сняданка.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на пошту info@theothersby.org

Гэты сняданак з’яўляецца часткай сумесных дзеянняў ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр па прасоўванні тэмаў прыватнасці і працы з персанальнымі дадзенымі сярод грамадскіх арганізацый і ініцыятываў. Сачыце за сацсеткамі арганізатар_ак і не прапусціце анонсы наступных падзей і карысныя матэрыялы.


 *Падрабязней пра эксперт_ак: 

Таццяна Лукашавічэне, прэзідэнтка LDAPA

Сертыфікаваны CIPP/E эксперт па абароне дадзеных са шматгадовым вопытам працы ў сферы міжнароднага права ў дзяржаўным і прыватным сектарах. Паспяхова кіравала праграмай укаранення Агульнага рэгламенту па абароне персанальных дадзеных (GDPR) у адной з найбуйнейшых міжнародных кампаній, якія працуюць у сферы тэлекамунікацый, ІТ і ТБ-паслуг. Супрацоўнічала з эксперт_камі па абароне персанальных даных з краінаў Балтыі і Скандынавіі. Валодае ведамі па прававым рэгуляванні абароны персанальных дадзеных не толькі ў Літве, але і ў іншых еўрапейскіх краінах

Людaс Карніцкас, старшыня праўлення LDAPA

Спецыялізуецца ў галіне абароны персанальных дадзеных і мае шматгадовы досвед працы ў гэтай сферы. Кансультуе кампаніі ў галіне тэхналогій, аховы здароўя, фармацэўтыкі, вытворчасці і іншых строга рэгуляваных сектараў.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 5

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
08.08.2023