Па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій
На трэнінгу вы зможаце папрацаваць над тым, каб вашыя арганізацыі і ініцыятывы былі больш зразумелымі і прыкметнымі для аўдыторый: ствараючы камунікацыйныя стратэгіі, вы навучыцеся даносіць карысць, сэнсы і перавагі вашай дзейнасці.
Пасля заканчэння трэнінгу ўдзельні_цы могуць разлічваць на ментарскую падтрымку для працы над камунікацыйнай стратэгіяй уласнага праекта або ініцыятывы.
Ад адной арганізацыі могуць узяць удзел да двух чалавек.
Калі? Дзе?
Форма рэгістрацыі адчыненая да 30 верасня ўключна. Дакладнае месца мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю і адбор.
Мерапрыемства праводзіцца арганізацыяй «ІншыЯ» і аб’яднаннем беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus.
Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!