Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

Вэбінар «Формы і рассылкі: як грамадскім арганізацыям клапаціцца пра персанальныя дадзеныя»

30.07.2023 19:00

5
(4)

Пройзде 31 ліпеня ў 18:30 па Мінску

ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр запрашаюць на практычны вэбінар пра працу з персанальнымі дадзенымі пад час выкарыстання форм і стварэння рассылак.

Па выніках вэбінару вы будзеце лепей арыентавацца ў тэме і разумець, што варта змяняць у сваёй працы. 

Пытанні, якія будуць разбірацца на вэбінары:

  • Пра што лепей не запытвацца ў формах
  • Як сфармуляваць “паведамленне аб прыватнасці” 
  • Ці варта атрымліваць згоду на апрацоўку персанальных дадзеных у формах
  • Калі і як атрымаць згоду на рассылку
 Трэнеры:  Марыя Арнст і Аляксей Казлюк

Для каго вэбінар?

Тыя, хто прымае рашэнні ў камандзе, працуе з мерапрыемствамі, формамі рэгістрацыі, апытаннямі, рассылкамі. 

Калі? Дзе? Як?

  • 31.07 (панядзелак)
  • 18:30-20:00 па Мінску
  • анлайн, Zoom
  • мова вэбінару — беларуская

Рэгістрацыя абавязковая па спасылцы https://forms.gle/6E5A4fc3kTWxsujV7. Рэгістрацыя адкрытая  да 19:00 30 ліпеня.  

Пасля запаўнення формы рэгістрацыі ў дзень мерапрыемства 31.07 вам прыйдзе ліст з пацвярджэннем удзелу і спасылкай на мерапрыемства.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на пошту info@theothersby.org

Гэты вэбінар з’яўляецца часткай сумесных дзеянняў ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр па прасоўванні тэмаў прыватнасці і працы з персанальнымі дадзенымі сярод грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Сачыце за сацсеткамі арганізатар_ак і не прапусціце анонсы наступных падзей і карысныя матэрыялы.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 4

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
30.07.2023
Время:
19:00