Загрузка Мерапрыемства

« Все Мерапрыемства

  • Это мерапрыемства прошло.

«Зазямленне»

31.08.2023

5
(8)

5-дзённы выязны трэнінг у гарах Грузіі 25 – 30 верасня 2023 года

Прывітанне! Мы арганізацыя «ІншыЯ» (https://theothersby.org/), запрашаем цябе паўдзельнічаць у выязным трэнінгу «Зазямленне», які арганізуем для рэлакацыяваных беларускіх актывіст_ак, якія зараз жывуць у Грузіі.

За апошнія 3 гады вялікая колькасць беларускіх актывіст_ак былі вымушаны пераехаць з Беларусі. Наша каманда не выключэнне. Новыя ўмовы працы, пагрозы рэпрэсій, адаптацыя ў новай краіне часта прыводзяць да стрэсу. Мы ведаем, як складана ў існуючых умовах знайсці апоры ўнутры сябе, прасіць дапамогі ў іншых людзей, складана запаволіцца і пачуць сябе.

Таму запрашаем цябе на 5-дзённы выязны трэнінг у гарах Грузіі, які пройдзе з 25 да 30 верасня 2023 года.

На трэнінгу ты зможаш:

  • зазямліцца
  • адпачыць
  • навучыцца дыхальным і цялесным практыкам
  • папрактыкаваць ёгу
  • даведацца больш пра стрэсавы стан, выгаранне і зразумець як з імі змагацца
  • навучыцца тэхнікам самадапамогі

На працягу трэнінгу з намі будзе працаваць псіхалагіня. 

Больш падрабязная праграма будзе адпраўлена адабраным удзельні_цам.  Колькасць месцаў абмежавана.  Пасля трэнінгу будзе дзейнічаць група падтрымкі для удзельні_ц.

Каб прыняць удзел, неабходна  запоўніць анкету  https://forms.gle/jfeJFnAGVJCmsTr78 да 31 жніўня (уключна). Вынікі адбору паведамім 4 верасня.

Арганізатар_кі бяруць на сябе выдаткі па пражыванні, харчаванні і трансферу з горада Батумі да месца правядзення.

Па ўсім пытанням звяртайцеся на пошту info@theothersby.org з пазнакай у тэме ліста «Зазямленне».

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 8

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Подробности

Дата:
31.08.2023