Моладзевы савет «РАДА» запрашае на праграму па негвалтоўнай камунікацыі і канструктыўнаму вырашэнню канфліктаў! Вы зможаце разабрацца з асновамі канфлікталогіі, медыяцыі і негвалтоўнай камунікацыі. Усё навучанне будзе праходзіць праз даследаванне, эксперымент, разбор кейсаў, групавыя дыскусії, гульню і практыку. Вы даведаецеся: Што такое канфлікт і з чаго ён складаецца? Навошта высвятляць свае і чужые патрэбы ў канфлікце? […]
Анлайн-курс Хочаш дзейнічаць, але не ведаеш, з чаго пачаць? Ці, можа, ужо спрабуеш нешта рабіць для сваёй супольнасці, але адчуваеш, што не хапае разумення, як гэта працуе? Тады запрашаем у Школу грамадзянскай адукацыі — анлайн-курс, які дапаможа табе арыентавацца ў свеце грамадзянскай супольнасці і знайсці сваю ролю ў ім. Асаблівы фокус: як быць актыўным у эміграцыі. Курс […]
Стадзі-тур ў Берліне Хочаш умацаваць сваю працу па тэме міграцыі і атрымаць натхненне ад нямецкага досведу? Тады запрашаем у Берлін 16–20 чэрвеня на стадзі-тур, дзе беларускія актывіст_кі і журналіст_кі сустрэнуцца, каб абмяняцца вопытам з нямецкімі калегамі і паміж сабой, а таксама пераасэнсаваць звыклыя практыкі і здабыць новыя ідэі для сваёй працы. Каму падыходзіць? Актывiст_кам і […]
Фестываль відэа аб міграцыі Фестываль PLURAL+ запрашае моладзь да 25 гадоў з усяго свету прадставіць арыгінальныя і крэатыўныя відэаролікі, прысвечаныя тэмам міграцыі, разнастайнасці і сацыяльнай інтэграцыі. 15 чэрвеня 2025 года PLURAL+ гэта сумесная ініцыятыва Альянсу цывілізацый ААН (UNAOC) і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ). Падтрымліваючы распаўсюджванне моладзевых СМІ, PLURAL+ матывуе моладзь спрыяць сацыяльным зменам у […]
Ад Human Constanta Human Constanta запрашае Цябе прыняць удзел у Летніку-2025! Human Camp – гэта інтэнсіўная пяцідзённая прыгода, дзе Ты зможаш даведацца аб правах чалавека ў займальнай форме, у інклюзіўнай і бяспечнай атмасферы. Дзякуючы нефармальнай адукацыі Ты засвоіш новыя навыкі і атрымаеш натхненне для стварэння ўласных ініцыятыў. Цябе чакаюць: інтэрактыўныя варкшопы трэнінгі ад эксперт_ак магчымасці […]
У Вільнюсе Шукаеце магчымасць пагутарыць па-беларуску ў прыемнай атмасферы? Запрашаем на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе! 29 траўня мы ствараем прастору, дзе беларуская мова гучыць натуральна і весела. Што вас чакае: Для ўсіх, хто хоча: пашырыць кола беларускамоўных знаёмстваў пераадолець моўны бар'ер проста правесці вечар у душэўнай кампаніі Узровень беларускай мовы не мае значэння — ад […]