Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Апытанне бізнесу аб патрэбах у мерапрыемствах для каманды

30.06.2023

5
(2)

Запускаем апытанне, каб лепш зразумець сітуацыю і прапанаваць больш якасныя і запатрабаваныя ў дадзены момант паслугі для беларускага бізнэсу, які цяпер працуе за мяжой. Нам хацелася б лепш разумець, якія мерапрыемствы для каманды вы ўжо праводзіце і на што звяртаеце ўвагу.

Наша каманда па выніках апытання хацела б не толькі вывучыць патрэбы бізнесу. Мы хацелі б знайсці патэнцыйнага партнёра ці партнёраў для правядзення мерапрыемстваў для каманды. Ужо зараз мы гатовыя прапанаваць сацыяльна-адказныя тымбілдынгі і розныя мерапрыемствы па барацьбе з выгараннем супрацоўнікаў і супрацоўніц. Таксама мы можам дапамагчы вам ацаніць стан каманды і прапанаваць набор мерапрыемстваў для падтрымкі каманды. Мы шукаем бізнэс(-ы), з якім(-і) маглі б правесці пілотнае мерапрыемства ці мерапрыемствы, каб атрымаць зваротную сувязь пра нашыя паслугі.

Мы запрашаем прайсці апытанне тых, хто ўдзельнічае ў планаванні і/ці арганізацыі мерапрыемстваў для асобных каманд ці кампаніі ў цэлым. Калі вы ведаеце тых, каму было б цікава прыняць удзел у апытанні, калі ласка, падзяліцеся з імі спасылкай на гэтую форму.

Мы збіраем адказы да 30.06.2023 уключна.

Прайсці апытанне

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 2

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
30.06.2023