Без цябе не будзе перамен!
Хочаш унесці ўклад у стварэнне будучыні Беларусі? Марыш пра тое, каб твая ідэя мела ўплыў на беларускае грамадства? Тады далучайся да Школы медыяактывізму ад каманды «Годна»!
Што цябе чакае?
10 гадзінаў інтэнсіўных анлайн-сесій, дзе ты даведаешся:
- Як трансфармаваць ідэю ў праект?
- Як вызначыць і прыцягнуць мэтавую аўдыторыю?
- Як працуюць сацыяльныя сеткі (TikTok, Instagram)?
- Як прымяняць праектны падыход для стварэння кантэнту?
- Як заставацца матываван_ай і не дапусціць выгарання?
- Дзе знайсці рэсурсы для рэалізацыі сваіх задумак?
Што ты атрымаеш?
- Практычныя веды ад вопытных экспертак і экспертаў;
- Падтрымку ад каманды «Годна» на кожным этапе;
- Магчымасць рэалізаваць свой уласны праект і зрабіць уплыў на беларускую супольнасць.
Калі ты гатовы_ая да выклікаў і хочаш зрабіць нешта важнае для сваёй краіны, не прапусці шанец! Зрабі першы крок да зменаў разам з намі.
Дэдлайн падачы заявак 29 жніўня.
Расклад заняткаў:
- 2 верасня (панядзелак), з 19:00 да 21:00 па Мінску
- 4 верасня (серада), з 19:00 да 21:30 па Мінску
- 9 верасня (панядзелак), з 19:00 да 21:30 па Мінску
- 11 верасня (серада), з 19:00 да 21:00 па Мінску
Колькасць праглядаў: 15