Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Трэнінг для НДА ў Варшаве

30.09

Анонс тренинга в Варшаве
5
(4)

Па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій

Што будзем рабіць?

На трэнінгу вы зможаце папрацаваць над тым, каб вашыя арганізацыі і ініцыятывы былі больш зразумелымі і прыкметнымі для аўдыторый: ствараючы камунікацыйныя стратэгіі, вы навучыцеся даносіць карысць, сэнсы і перавагі вашай дзейнасці.

Пасля заканчэння трэнінгу ўдзельні_цы могуць разлічваць на ментарскую падтрымку для працы над камунікацыйнай стратэгіяй уласнага праекта або ініцыятывы.

Для каго гэты трэнінг? 

  • Вы займаецеся развіццём медыяпраектаў вашай арганізацыі: сацыяльныя сеткі, YouTube-канал;
  • Вы займаецеся праектным менеджментам;
  • Займаецеся стратэгічным планаваннем дзейнасці арганізацыі і жадаеце паглядзець на сваю дзейнасць з новага ракурсу;
  • Бачыце, што шмат хто вакол кажа пра камунікацыйную стратэгію, і хочаце даведацца, што гэта такое і як можна яе ўжыць у сваёй бягучай дзейнасці.

Ад адной арганізацыі могуць узяць удзел да двух чалавек.

Калі? Дзе?

  • 18 кастрычніка 10:00 – 18:00 
  • 19 кастрычніка 10:00 – 13:00
  • цэнтр Варшавы.

Форма рэгістрацыі адчыненая да 30 верасня ўключна. Дакладнае месца мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю і адбор.

Рэгістрацыя

Мерапрыемства праводзіцца арганізацыяй «ІншыЯ» і аб’яднаннем беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus.

Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 4

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
30.09