Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

«Як нам стаць больш дэмакратычнымі»

14.07

Консультации
5
(1)

Форма запыта кансультацый па тэме скразных каштоўнасцяў

Арганізацыя ІншыЯ адкрывае магчымасць атрымаць бясплатныя кансультацыі і іншую падтрымку на тэму скразных каштоўнасцяў!

Скразныя каштоўнасці — гэта ўніверсальныя для любой дзейнасці тэмы, звязаныя з дасягненнем глабальных мэтаў развіцця грамадства і дзяржавы. Мы разглядаем у якасці скразных каштоўнасцяў правы чалавека, інклюзію, гендарную роўнасць і экапрыязнасць. Рэалізацыя гэтых каштоўнасцяў наўпрост звязаная з прынцыпамі дэмакратычнасці і дапамагае рабіць нашу дзейнасць больш устойлівай і ўплывовай, уключаць у працу новыя мэтавыя групы.

Калі вы хочаце зрабіць працу сваёй арганізацыі ці ініцыятывы больш дэмакратычнай і эфектыўнай, выкарыстоўваючы скразныя каштоўнасці, то мы будзем радыя дапамагчы вам у гэтым!

Для каго кансультацыі

Арганізацыі, ініцыятывы, асобныя актывіст_кі, якія хочуць уключаць у сваю дзейнасць скразныя каштоўнасці больш сістэмна і паслядоўна з падтрымкай знешніх эксперт_ак.

Што вы можаце атрымаць у выніках працы з намі:

  • базавыя кансультацыі па ўключэнні асобных каштоўнасцяў / практык у дзейнасць
  • аўдыт працэсаў, праектаў, дзейнасці на рэалізацыю скразных каштоўнасцяў, рэкамендацыі па паляпшэнні, суправаджэнне ў рэалізацыі рэкамендацый
  • аналіз праектных заявак на адпаведнасць скразным каштоўнасцям, парады па ўзмацненні праектных заявак
  • ацэнку неабходнасці і дапамогу ў распрацоўцы асобных тэматычных палітык
  • інфармацыйныя і адукацыйныя мерапрыемствы для каманд па скразным каштоўнасцям, уключэнню іх у дзейнасць і працэсы
  • іншыя паслугі па вашым індывідуальным запыце

Час правядзення кансультацый

Ліпень-лістапад 2024. Дакладны час будзе абмяркоўвацца асобна па кожным запыце.

Хто будзе кансультаваць

Эксперт_кі каманды ІншыЯ і іншыя запрошаныя профільныя эксперт_кі.

Дэдлайн запаўнення 14.07.2024 (альбо да закрыцця формы). Колькасць бясплатных кансультацый абмежаваная. Заяўкі будуць апрацоўвацца па чарзе і форма можа быць закрыта раней, калі мы атрымаем большую колькасць заявак, чым можам апрацаваць. Калі ласка, не адкладвайце запаўненне формы на апошні момант.

Падаць заяўку


Правядзенне кансультацый і іншай падтрымкі з’яўляецца канфідэнцыйным. Гэта значыць, што атрыманая ў межах аказання паслуг інфармацыя пра дзейнасць арганізацый і ініцыятыў будзе выкарыстоўвацца толькі для аказання адпаведных паслуг і не будзе перадавацца трэцім асобам.

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
14.07