Праграма Youth4Regions

Пройдзе 7–13 кастрычніка 2023 года Еўрапейская камісія запрашае журналіст_ак, якія распачынаюць, з краін Усходняга партнёрства ўзяць удзел у праграме Youth4Regions. Калі? Дзе? 7–13 кастрычніка 2023 года пройдзе ў Бруселі, Бельгія. Youth4Regions дапамагае студэнт_кам факультэтаў журналістыкі і маладым журналіст_кам даведацца, якія праекты і праграмы ЕЗ рэалізуе ў іх рэгіёне. Падчас праграмы ўдзельнікі_цы даведаюцца пра палітыку згуртавання ЕЗ, атрымаюць магчымасць павучыцца […]

Даследаванне рэпрадуктыўных правоў і намераў ЛБК-людзей

Анлайн фокус-група Ініцыятыва QueerParenting даследуе рэпрадукцыйныя правы і намеры ЛБК-людзей і запрашае запрашае лесбіянак, бісэксуальных кабет, а таксама квір і небінарных персон з досведам жаночай сацыялізацыі ўзяць удзел у анлайн фокус-групе. Хочуць пагаварыць пра: планаванне бацькоўства выхаванне дзяцей адмову ад сваіх рэпрадукцыйных праў у кантэксце нашый ідэнтычнасці, гамафобіі і гетэранарматыўнасці Запоўніць форму

Гендарныя аспекты ў эміграцыі: што важна ўлічыць і хто прымае вырашэнне?

Трэнінг З 2020 года мноства людзей з Беларусі апынуліся ў эміграцыі, вялікая частка з іх у змушанай. Новыя выклікі, доўгі перыяд адаптацыі і складанасці ў легалізаванні. Часта пры ацэнцы наступстваў і стварэнні праграм дапамогі не ўлічваюцца гендарныя аспекты. Што можна распачаць ужо цяпер? На трэнінгу мы абмяркуем: Навошта ўлічваць гендар у пытаннях міграцыі Як карэктна […]

Набор на стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывістаў_ак

1 жніўня 2023 – 30 кастрычніка 2023 Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага і Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашаюць на праграму стажыровак для беларускіх актывістаў_ак. Што? Калі? Дзе? прафесійны абмен для беларускіх грамадскіх актывістаў_ак 1 жніўня 2023 – 30 кастрычніка 2023 Літва, Польша, Грузія Хто можа падавацца? Актывісты_кі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў […]

Варштат па персанальных дадзеных для мэнэджар_ак НДА ў Вільнюсе

Пройдзе 23-25 чэрвеня ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр запрашаюць на варштат пра этычную і правамерную працу з персанальнымі дадзенымі для беларускіх НДА, якія працуюць у краіне і за мяжой.  Па выніках варштату ўдзельні_цы: Атрымаюць паглыбленыя веды аб інфармацыйнай прыватнасці, сучасных пагрозах і адказнасці НДА перад супрацоўні_цамі, прыхільні_цамі і законам. Даведаюцца якімі нормамі мусіць кіравацца […]

Жывая Бібліятэка ў Вільні

Пройдзе 18 чэрвеня CreateCulture Group разам з арганізацыяй «Іншыя»выбралі гэтую дату не проста так. Гэта міжнародны дзень барацьбы з мовай нянавісці. У гэты дзень мы разам становімся голасам, які супрацьстаіць нянавісці, прымхам і дыскрымінацыі. Што такое Жывая бібліятэка і як яна праходзіць? Жывая Бібліятэка — міжнародны праект аб разнастайнасці ў грамадстве. Прыязная, бяспечная і камфортная […]

Апытанне рэлакаванага бізнесу аб патрэбах у мерапрыемствах для каманды

Запускаем апытанне, каб лепш зразумець сітуацыю і прапанаваць больш якасныя і запатрабаваныя ў дадзены момант паслугі для беларускага бізнэсу ў рэлакацыі. Нам хацелася б лепш разумець, якія мерапрыемствы для каманды вы ўжо праводзіце і на што звяртаеце ўвагу. Наша каманда па выніках апытання хацела б не толькі вывучыць патрэбы рэлакаванага бізнесу. Мы хацелі б знайсці […]

FemKvirLab

Анлайн-#лабараторыя фемінісцкага (і) #квір-#кіно ад Sztuka.StudioДля каго? Калі? кожн_ая, хто цікавіцца фемінісцкім і квір-кіно і хоча зняць свой (першы) кароткаметражны фільм/відэа кожны тыдзень у ліпені-верасні Як звязаныя паміж сабой спосабы апавядання гісторый, праца камеры, гук, мантаж, фемінісцкі і ЛГБТКІ+ рухі? Якое яно, фемінісцкае (і) квір-кіно ў Беларусі? Як распавядаць пра свой вопыт сродкамі кіно? У […]

Відэафестываль PLURAL+ па тэме міграцыі і сацыяльнай інтэграцыі

Відэафестываль PLURAL+ запрашае моладзь ад 12 да 25 гадоў прадставіць на конкурс арыгінальныя і крэатыўныя відэаролікі на тэмы міграцыі, разнастайнасці і сацыяльнай інтэграцыі і перадухілення ксенафобіі. PLURAL+ – гэта сумесная ініцыятыва Альянсу цывілізацый ААН і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Ролікі могуць быць у любым жанры, працягласцю ад 1 да 5 хвілін. Моладзевы відэафестываль PLURAL+ мае […]