Арт-інклюзія# Перазагрузка

г. Наваполацк, Беларусь
5
(1)

Мэта практыкі — аб’яднаць усіх, хто спрычыняецца да арганізацыі дадатковай адукацыі ў Наваполацку, сфармаваць сістэму агульных і спецыяльных ведаў для рэалізацыі інклюзіўнага падыходу ў сістэме дадатковай адукацыі. Мэтавая аўдыторыя практыкі — педагогі дадатковай адукацыі, педагогі-арганізатары, метадысты, загадчыкі аддзелаў Палаца дзяцей і моладзі г. Наваполацка.

Алеся Канцыял — метадыстка Палаца дзяцей і моладзі г. Наваполацка — ажыццявіла праект “Арт-інклюзія#Перазагрузка”, праз які імкнулася зрабіць пазашкольную адукацыю даступнай для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізіялагічнага развіцця (АПФР).

У межах праекта было праведзена 7 адукацыйных мерапрыемстваў: інтэрактыўны занятак, хакатон, трэнінгі і семінары-практыкумы, дзе супрацоўнікі Палаца дзяцей і моладзі засвоілі прынцыпы рэалізацыі інклюзіўных падыходаў, азнаёміліся з магчымасцямі прымянення спецыяльных ведаў у сваёй прафесійнай дзейнасці. Таксама паслухалі пра досвед замежных калегаў у прымяненні тэхналогій і методык арт-тэрапіі і арт-адукацыі дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі.

Вынікам праекта сталі змены ў арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Палацы дзяцей і моладзі. Дзякуючы праекту была сфармавана каманда спецыялістаў, якая атрымала неабходныя кампетэнцыі для рэалізацыі інклюзіўных падыходаў у сістэме дадатковай адукацыі і гатовая да працы з дзецьмі з АПФР. Удзельнікі праекта цяпер праводзяць заняткі з улікам інклюзіўных падыходаў у межах сваёй прафесійнай дзейнасці; а таксама ладзяць семінары-трэнінгі з мэтай распаўсюдзіць атрыманыя веды і кампетэнцыі сярод зацікаўленых спецыялістаў.

Міні-ініцыятыва была рэалізавана ў межах адукацыйнага курса All Inclusive, які адбыўся ў межах ініцыятывы ALL Inclusive Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by.

Кантакты: Алеся Канцыял, alesja1108@mail.ru

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Падзяліцца | Поделиться: