Пра нашу арганізацыю

Іншыя – гэта беларуская моладзевая арганізацыя, якая:

  • працуе для Беларусі і для моладзі Беларусі;
  • складаецца з маладых беларусаў_ак, якія жывуць у розных краінах.

Мы кіруемся ў сваёй працы такімі скразнымі каштоўнасцямі як правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць. Таксама мы лічым, што неад’емнымі складнікамі дэмакратычнага грамадства з’яўляюцца ўзаемапавага, роўнасць і недыскрымінацыя.

Наша місія садзейнічанне развіццю інклюзіўнага ўзаемадзеяння паміж рознымі людзьмі, заснаванага на скразных каштоўнасцях.

Наша каманда аб’ядналася 4 сакавіка 2022. Аднак і да гэтага мы працавалі як разам, так і паасобку ў разнастайных арганізацыя і ініцыятывах беларускай грамадзянскай супольнасці. Мы маем досвед рэалізацыі як малых лакальных, так і вялікіх праектаў, а таксама супрацоўнічалі з рознымі арганізацыямі і ініцыятывамі ў Беларусі.

Чаму мы “ІншыЯ”? Нашая тэорыя зменаў палягае на філасофскай катэгорыі “Іншы”. Іншы – гэта адна з цэнтральных катэгорый філасофіі, якая вызначае іншага як “не-Я”. Іншы – гэта любы, хто не я, хто не такі самы як Я і нават супрацьстаіць мне, але так жа як і Я адносіцца да чалавечага роду. Іншы патрэбны нам для камунікацыі, якая з’яўляецца неад’емнай часткай нашага жыцця. Для якаснай камунікацыі нам важна прызнаць Іншага паўнавартасным і роўным партнёрам_кай і прызнаць яго/яе права быць адрозным ад нас.

Таму наш дэвіз: “Дазволь Іншым быць Іншымі”.

Нашая назва аднолькава гучыць па-беларуску – «ІншыЯ» –  і на рускай мове – «ИншыЯ». Для нас было важна захаваць беларускае слова і яго правапіс у рускамоўным варыянце. Наша назва па-беларуску: Арганізацыя “ІншыЯ”, по-русски: Организация “ІншыЯ”, in English: “The Others” Organization.

Напрамкі дзейнасці

  • Прасоўванне скразных каштоўнасцяў
  • Павелічэнне інклюзіўнасці прастораў і мерапрыемстваў
  • Развіццё сацыяльнай інклюзіі*

*Змяненне адносін грамадства і паляпшэнне становішча стыгматызаваных і дыскрымінаваных груп праз павелічэнне бачнасці саміх людзей, іх праблем, інтарэсаў і поспехаў у публічнай прасторы.

Мы заўжды рады новым магчымасцям для супрацоўніцтва на карысць грамадства без дыскрымінацыі. Смела пішыце нам на пошту info@theothersby.org ці ў сацсеткі з ідэямі для сумеснай працы!

Як нас падтрымаць?

Калі вам блізкія нашы каштоўнасці і падабаецца тое, што мы робім, вы можаце дапамагчы нам некалькімі спосабамі:

  1. Распавесці пра нашую працу сваім знаёмым. Цяпер, у складаны час, “сарафаннае радыё” з’яўляецца выдатным спосабам пашырэння дзейнасці!
  2. Падтрымаць нашыя сацсеткі. Лайк, каментар і падпіска паўплываюць на алгарытмы сацсетак, і пасты ўбачыць большая колькасць людзей. Падпісвайцеся на нас у Facebook і Instagram і адзначайце ў пастах праз @theothersby.
  3. Чытаць артыкулы на нашым сайце theothersby.org і дзяліцца імі з іншымі! Карысную інфармацыю не заўсёды лёгка знайсці, але наш сайт вам у гэтым сапраўды дапаможа.
  4. Наведваць нашыя мерапрыемствы. Мы праводзім іх для таго, каб свет рабіўся лепшым. Калі вы прыходзіце на нашыя мерапрыемствы, то такім чынам дапамагаеце нам у нашай працы! 
Падзяліцца: