Што такое Zero Discrimination Week?
1 сакавіка па ўсім свеце адзначаецца Zero Discrimination Day, альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі, які быў ініцыяваны ААН у 2014 годзе. Гэта штогадовы дзень, які накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.
Недыскрымінацыя заўсёды была адной з асноўных каштоўнасцей Суполкі “Жывая Бібліятэка”, таму мы аніяк не маглі застацца абыякавымі да гэтага свята! Але калі ў мінулым 2020 годзе мы абышліся адным днём, то ў 2021 вырашылі прысвяціць гэтаму цэлы тыдзень. Так і з’явіўся Zero Discrimination Week – Тыдзень нулявой дыскрымінацыі!
Чаму мы гэта робім?
У 2021 годзе Zero Discrimination Day быў прысвечаны тэме «End Inequalities» – “Скончым з няроўнасцю”. І ідэя правесці цэлы тыдзень мерапрыемстваў, прысвечаных асвятленню праблем няроўнасці і парушэння правоў, а таксама спосабаў барацьбы з імі, здалася нам вельмі лагічнай і правільнай. З 1 па 8 сакавіка мы ладзілі мерапрыемствы самастойна і ў партнёрстве з беларускімі арганізацыямі, для якіх недыскрымінацыя з’яўляецца важнай каштоўнасцю і кірункам працы. І, шчыра кажучы, гэта было крута!
Што мы рабілі і якіх вынікаў мы дасягнулі, глядзіце ў нашых наступных раздзелах! 🙂