Тыдзень нулявой дыскрымінацыі 2023

Што такое Zero Discrimination Week?

1 сакавіка па ўсім свеце адзначаецца Zero Discrimination Day, альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі, ініцыяваны ААН у 2014 годзе. Гэта штогадовы дзень, які накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.

Арганізацыя «ІншыЯ» прытрымліваецца недыскрымінацыі як асноватворнай каштоўнасці. Мы зацікаўлены ў тым, каб гэты дзень станавіўся больш значным і бачным для кожнай і кожнага ў нашым грамадстве. У 2020 годзе мы разам з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці адзначылі Дзень нулявой дыскрымінацыі, а ў 2021 прысвяцілі гэтаму цэлы тыдзень. Так і з’явіўся  Zero Discrimination Week ― Тыдзень нулявой дыкрымінацыі! 

У 2023 годзе годзе мы вяртаемся да гэтай ідэі, і абвяшчаем Тыдзень нулявой дыскрымінацыі, прысвечаны барацьбе з дыскрымінацыяй па нацыянальнасці, пашпарце, мове. 

З 1 па 8 сакавіка «ІншыЯ» разам з партнёрамі і партнёркамі будуць праводзіць мерапрыемствы* і распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы. Галоўная мэта ― падвышэнне ведаў пра дыскрымінацыю і метады барацьбы з ёй, падвышэнне бачнасці наступстваў дыскрымінацыі і парушэнняў правоў. 

*Інфармацыя пра новыя мерапрыемствы будзе з’яўляцца ніжэй на гэтай старонцы і ў Instagram.

Падзеі Тыдня 2023

Нет никаких предстоящих мероприятия.

Як можна далучыцца да Тыдня?

Падтрымаць правядзенне Тыдня нулявой дыскрымінацыі 2023 можна ў розных фарматах:

  • Правесці сваё мерапрыемства, інфакампанію або стварыць іншы прадукт і прэзентаваць падчас Тыдня 1-8 сакавіка
  • Зрабіць пост супраць дыскрымінацыі ці распавесці пра Тыдзень ў сацсетках
  • Выкарыстоўваць хэштэгі #ZDW2023, #ZeroDiscriminationWeek і лагатыпы Тыдня у сацсетках
  • Паўдзельнічаць у мерапрыемствах партнёраў і партнёрак
  • Падтрымаць ахвяраваннем мясцовыя арганізацыі, якія вядуць барацьбу з дыскрымінацыяй
  • Вывучаць метады барацьбы з дыскрымінацыяй
  • Чытаць і лайкаць пасты з хэштэгамі #ZDW2023, #ZeroDiscriminationWeek
  • Прытрымлівацца недыскрымінацыі ў сваім жыцці і працы

Чаму гэта важна?

 Вы можаце змяніць сітуацыю! 

З дапамогай сваіх актыўнасцяў мы не толькі распавядаем пра віды і наступствы дыскрымінацыі, але і даем слова тым, хто пакутуе ад яе. Дыскрымінацыя можа быць нябачнай, несістэматычнай, выпадковай, але моцна ўплываць на стан пацярпелых. Таму так важна пра яе казаць, каб людзі не адчувалі сябе пакінутымі сам-насам са сваімі хваляваннямі, выключанымі з грамадства, самотнымі.

Адзін невялікі ўчынак, рэпост або слова можа паўплываць на сітуацыю. Дапамагчы зможа не толькі само выказванне ў сітуацыях, калі адбываецца несправядлівасць, але і разуменне таго, якія ўчынкі і словы з’яўляюцца дыскрымінацыяй.

Партнёры і партнёркі

Мінулыя падзеі

2020

2021

Падзяліцца: