Мэта практыкі: падтрымка непаўнагадовых хлопцаў і дзяўчат, што трапілі ва ўстановы закрытага тыпу
Дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Мир без границ» вядзе актыўную дзейнасць з кантактнымі сябрамі і тымі, хто прэтэндуе на такую ролю.
Кантактны сябра — гэта той чалавек, які хоча камунікаваць і аказваць пасільную дапамогу і падтрымку падлеткам, якія аказаліся ва ўстановах закрытага тыпу (напрыклад, калоніях).
Любы паўнагадовы чалавек можа стаць кантактнай асобай для выхаванцаў і выпускнікоў установаў закрытага тыпу. Для гэтага трэба запоўніць анкету на сайце арганізацыі і дачакацца запрашэння на сумоўе.
Для ўсіх кантактных асобаў рэгулярна праводзяцца працоўныя сустрэчы, на якіх тлумачаць, як выбудоўваць камунікацыю з падлеткамі, абмяркоўваюць праблемныя моманты камунікацыі з выхаванцамі/камі і выпускнікамі/цамі ўстаноў закрытага тыпу.
Штогод ладзяцца семінары-трэнінгі для найбольш актыўных кантактных асобаў.
На сённяшні дзень у арганізацыі налічваецца больш за 70 валанцёраў і валанцёрак і кантактных асобаў, якія добраахвотна аказваюць дапамогу і падтрымку для больш як 200 падлеткаў.
Каб валанцёрская каманда рабілася больш дружнай і згуртаванай, кіраўніцтвам арганізацыі ладзяцца нефармальныя сустрэчы для кантактных асобаў — агульныя святкаванні навагодніх святаў, летнія выезды на пікнікі.
Кантакты: wwb@tut.by, +375 17 398-12-40
Падзяліцца | Поделиться: