Дзеці без цэтлікаў

Беларусь
5
(2)

Мэта практыкі — прасоўванне ідэі талерантнасці да маладых бацькоў з дапамогай стыкерпака для мэсэнджараў.

Аўтарка блога “Гражданин Малыш” Ганна Бяляева і мастачка Юлія Мажэй стварылі стыкерпак, праз які адлюстравалі няпростыя моманты з жыцця маладых мам і тат.

Стыкерпак складаецца з 10 стыкераў і існуе ў двух варыянтах — беларуска- і рускамоўным. Стыкеры даступныя як для Telegram, так і для Viber па спасылцы.

У межах рэалізацыі практа гатовыя стыкеры былі надрукаваныя і распаўсюджаныя ў публічных прасторах г. Мінска.

Міні-ініцыятыва была рэалізавана ў межах адукацыйнага курса All Inclusive, які адбыўся ў межах ініцыятывы ALL Inclusive Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by.

Кантакты: Ганна Бяляева,  aneola-94@tut.by

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 2

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Падзяліцца | Поделиться: