Кава па-за ўзростам

г. Мінск
5
(1)

[UPD — Практыка не ажыццяўляецца з 2023 года]

Мэта практыкі сацыялізацыя людзей сталага веку праз далучэнне іх да культуры спажывання кавы ў кавярнях.

Аксана Барысевіч — стваральніца ініцыятывы і прадстаўніца Цэнтра актыўнага даўгалецця — доўга выношвала ідэю, на якую яе натхнілі агульныя сустрэчы са студэнтамі і студэнткамі ў грамадскіх месцах. Аксана паставіла сабе за мэту паказаць людзям элегантнага веку, што кавярні даступныя для кожнага ўзросту і што гэта цудоўны спосаб бавіць вольны час.

Сэнс практыкі ў тым, што кожны наведвальнік кавярні можа аплаціць кубачак кавы ці гарбаты для гасцей сталага веку. А тыя, у сваю чаргу, могуць скарыстацца магчымасцю атрымаць асалоду і ад смачнага напою, і ад часу, праведзенага ва ўтульным месцы.

Пад час рэалізацыі ініцыятывы была праведзеная акцыя “Падвешаная кава”, у якой удзельнічалі 5 менскіх кавярняў. Наведвальнікам кавярні прапаноўвалі аплаціць кубачак кавы для гасцей сталага веку. У выніку было сабрана 40 кубачкаў кавы і 2 кубачкі гарбаты. 

Таксама ў межах праекта былі выпрацаваны крытэрыі прыязнасці кавярняў да людзей старэйшага ўзросту і праведзены маніторынг 25 кавярняў па гэтым крытэрыям. На мапе «прыязных» кавярняў з’явілася 15 кропак, якія будуць радыя бачыць сярод сваіх гасцей людзей сталага веку.

Праект быў рэалізаваны ў межах адукацыйнага курса All Inclusive, які адбыўся ў межах ініцыятывы ALL Inclusive Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» ў партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.io.

Кантакты: Аксана Барысевіч, Facebook

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Падзяліцца | Поделиться: