Беларусь
Мэта практыкі: дапамога міграт_кам і бежанц_кам.
Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) у Беларусі аказвае дапамогу мігрант_кам і бежанц_кам, якія аказаліся ў цяжкай сітуацыі ў Беларусі і маюць патрэбу ў падтрымцы.
Арганізацыя прадастаўляе наступныя віды дапамогі ў залежнасці ад індывідуальных патрэбаў:- прадукты харчавання, адзенне, абутак, сродкі асабістай гігіены, іншыя неабходныя тавары;
- псіхалагічная і псіхасацыяльная падтрымка;
- садзейнічанне ў атрыманні медыцынскай дапамогі і лекаў;
- дапамога з часовым пражываннем у экстраных выпадках;
- дапамога з аплатай транспартных паслуг на тэрыторыі Беларусі;
- дапамога ў працаўладкаванні (навучанне на курсах, пераклад дакументаў, юрыдычная дапамога);
- рэінтэграцыйная дапамога для пацярпелых ад гандлю людзьмі, уключаючы знаходжанне ў Рэабілітацыйным Цэнтры МАМ;
- дапамога ў вяртанні ў краіну паходжання ў межах праграмы садзейнічання добраахвотнаму вяртанню і рэінтэграцыі (СДВР).
Каб атрымаць дапамогу, неабходна папярэдне звязацца з супрацоўнік_цамі арганізацыі па тэлефонах, размешчаных на сайце арганізацыі.
Кожны выпадак разглядаецца індывідуальна.
Арганізацыя працуе па ўсіх рэгіёнах Беларусі, нумары рэгіянальных прадстаўніцтваў можна даведацца па спасылцы.
Кантакты: +375 17 288 27 42/43, сайт арганізацыі
Падзяліцца | Поделиться: