Мэта практыкі: навучанне (прафесійная рэабілітацыя) людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарату.
Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр (БПААЦ) на базе спецыялізаванага адукацыйна-рэабілітацыйнага цэнтра ладзіць навучанне людзей з інваліднасцю.
На базе цэнтра навучанне для людзей з інваліднасцю магчыма па наступных спецыяльнасцях:
- аператар ЭВМ,
- майстар па рамонце абутку,
- майстар па манікюры.
Навучанне бясплатнае.
Навучацца могуць і норматыповыя людзі, але тады навучанне платнае.
Цягам навучанна прадастаўляецца камфортнае месца пражывання з улікам патрэбаў людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарату. Навучальныя аўдыторыі таксама абсталяваныя з улікам патрэбаў людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарату і месцяцца ў адным будынку з месцам пражывання па адрасе г. Мінск, вул. Адоеўскага 10Б. Пражыванне падчас навучання бясплатнае.
Заняткі вядуць выкладчыкі і выкладчыцы адукацыйных установаў г. Мінска, а таксама спецыялісты і спецыялісткі БПААЦ.
Для таго, каб трапіць на навучанне неабходна мець працоўную групу інваліднасці і звярнуцца ў службу занятасці па месцы жыхарства і зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага або беспрацоўнай.
Кантакты: bpovc.by, instagram, +375173639969, Святлана Анатольеўна Ленцэвіч
Падзяліцца | Поделиться: