«Рост» ― праграма для падлеткаў, якія ўжываюць наркотыкі

Мінск, Беларусь
5
(1)

 Мэта практыкі:  умацаванне механізмаў абароны і фармаванне адэкватнай самаацэнкі ў падлеткаў.

Беларускае грамадскае аб’яднанне «Позитивное движение» ладзіць праграму для падлеткаў, што ўжываюць наркотыкі.

Праграма «Рост» доўжыцца 6 тыдняў і складаецца з 11 заняткаў па 2 гадзіны кожны. Цягам курса праводзіцца 2 суправаджальныя кансультацыя для бацькоў. Удзел падлетка ў першаснай кансультацыя неабавязковы.

Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі 13-15 гадоў з адыктыўнымі і дэвіянтымі паводзінамі. Праца групы пачнецца ад моманту набору 15 удзельнікаў і ўдзельніц. Па завяршэнні праграмы ў бацькоў будзе магчымасць ацаніць эфектыўнасць працы групы.

Задачы праграмы: 

  • стварэнне ўмоваў для таго, каб зразумець «хто я»;
  • развіццё ў падлеткаў навыкаў разумення пачуццяў і ўчынкаў іншых людзей;
  • фармаванне пачуцця прыналежнасці;
  • развіццё навыкаў рэфлексіі.

 Удзел у праграме бясплатны і ананімны.  Прысутнасць на кожнай сустрэчы абавязковая, новыя ўдзельнікі і ўдзельніцы пасля пачатку працы групы не дапускаюцца.

Для ўдзелу ў праграме неабходны пісьмовы дазвол бацькоў. 

Адрас правядзення курса: Мінск, вул. Ляўкова 20

Кантакты:  +375 25 743 51 01, падрабязней пра праграму на сайце

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Падзяліцца | Поделиться: