Мэта практыкі: навучыць прадстаўнікоў і прадстаўніц сферы сацыяльнага абслугоўвання камунікаваць на побытавыя тэмы на жэставай мове.
Гомельскі гарадскі цэнтр інклюзіўнай культуры ладзіць праект па вывучэнні жэставай мовы «Важны жэст». Праект найперш ствараецца для тых, хто працуе ў сферы абслугоўвання і можа наўпрост сутыкнуцца з людзьмі, што маюць аслаблены слых.
У пілотным праекце прынялі ўдзел 11 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнік_цы аўтобуснага парка, сацыяльных установаў, медыкі, педагогі, актрыса і журналістка. Навучанне ў пілотным праекце было бескаштоўным і доўжылася 4 тыдні. Цягам 8 заняткаў былі вывучаныя тыя жэсты, якія дапамогуць паразумецца менавіта ў той сферы, дзе працуюць удзельнікі і ўдзельніцы праекта.
Надалей удзельнічаць у праекце могуць усе, хто жадае, незалежна ад прафесіі і роду дзейнасці, але ўжо на платнай аснове.
Праграма навучання складаецца з наступных частак:
- дактыльны алфавіт;
- асновы жэставай мовы;
- бытавы і літаратурны пераклад.
Кантакты: ВКонтакте, Instagram, +375 44 78 20 115 Тамара
Падзяліцца | Поделиться: