#Лічба_месяца
> 80%
столькі людзей, якія жывуць з ВІЧ, вымушаны хаваць свой статус, баючыся дыскрымінацыі. Паводле даследавання «Індэкс стыгмы людзей, якія жывуць з ВІЧ, 2.0»
У Беларусі закрываюць прыватныя дамы для людзей сталага ўзросту
Толькі адзін пансіянат змог атрымаць ліцэнзію ад дзяржавы. Астатнія пакуль не могуць працягваць працу, пажылым людзям давядзецца вярнуцца дадому. Альтэрнатывы практычна няма: дзяржаўныя інтэрнаты перапоўненыя.
Даведацца большІнсулінавая помпа як модны аксесуар
Брытанская дызайнерка Дэстыні Пінта ператварае медыцынскія апараты ў модныя аксэсуары. Сярод іх: стамічныя мяшкі, кампрэсійныя пальчаткі, слыхавыя апараты і інш.
Даведацца большДаклад Беларусі ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
Камітэту былі прадстаўленыя як дзяржаўны, так і альтэрнатыўны даклад аб выкананні краінай норм Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю. «Вясна» распавядае пра асноўныя пытанні да беларускіх уладаў і якія адказы на іх былі атрыманыя.
Даведацца большПравы ЛГБТК+ людзей у свеце: Грузія і Тайланд
Парламент Грузіі прыняў законы, якія прадугледжваюць увядзенне забароны на трансгендарны пераход, усынаўленне і апеку над непаўналетнімі для аднаполых пар, а таксама на правядзенне сходаў, накіраваных на «папулярызацыю» гэтых тэм. У той жа час Кароль Тайланда падпісаў закон аб аднаполых шлюбах. Цяпер гэта першая краіна Паўднёва-Усходняй Азіі, якая прызнае такія саюзы.
Грузія ТайландProhelp.info — сайт з матэрыяламі пра гендарны гвалт
Каманда валанцёр_ак запусціла сайт https://prohelp.info/ з мноствам матэрыялаў для спецыяліст_ак, якія працуюць з жанчынамі, якія пацярпелі ад гендарнага гвалту.
Жыццё жанчын у Афганістане: «Яны забаранілі наш голас і нашы твары»
Талібы адабралі ў жанчын амаль усе базавыя правы. Урад «Талібана» паступова ўводзіць новыя больш жорсткія законы. Страх жанчын Афганістана за ўласнае жыццё робіцца ўсё больш моцным.
Даведацца большНовае масавае выміранне жывёл ужо пачалося
22% жывёл, што мігруюць, знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Будучыну жывёл — ад марскіх чарапах да сланоў — пад пагрозу ставіць няўстойлівая дзейнасць чалавека.
Даведацца большШтучны інтэлект (ШІ) зрабіў модны брэнд Shein самым «брудным»
У 2023 годзе кампанія Shein амаль падвоіла свае выкіды вуглякіслага газу, дасягнуўшы 16,7 млн. тон, што робіць яе найбуйнейшым забруджвальнікам у індустрыі хуткай моды. Shein выкарыстоўвае ШІ для аналізу інтарэсаў кліентаў і паскарэння паставак, што прыводзіць да павелічэння вытворчасці і выкідаў.
Даведацца больш