Час цішыні

Вільня, Літва
5
(5)

 Мэта практыкі:  стварыць умовы для камфорнага шопінгу для людзей з разладамі аўтычнага спектра (РАС).

Час цішыні — спецыяльна выдзелены час, калі ў гандлёвым цэнтры выключаюць музыку і змяншаюць яркасць асвятлення для таго, каб людзі з разладамі аўтычнага спектра маглі камфортна рабіць пакупкі.

Такая практыка пачала рэалізоўвацца з 21 лістапада 2023 года ў віленскім гандлёвым цэнтры «Ozas» (далей — ГЦ). Адрас цэнтра: Ozo g. 18. Час цішыні ладзіцца  кожны аўторак з 10:00 да 11:30. 

Таксама ў ГЦ адчыненыя спецыяльныя зоны, дзе можна адпачыць пасля пакупак, пабыць сам-насам з сабою.

Калі вы хочаце, каб да вас ставіліся больш клапатліва падчас знаходжання ў гандлёвым цэнтры, вы можаце звярнуцца ў інфармацыйны цэнтр па спецыяльную зялёную стужку са сланечнікамі. Стужка будзе інфармаваць супрацоў_ніц ГЦ пра тое, што вам трэба больш увагі, клопату і разумення падчас шопінгу.

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 5

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Падзяліцца | Поделиться: