Дапамога ў рэсацыялізацыі ад супольнасці «Новы вектар+»

Беларусь
5
(1)

 Мэта практыкі:   дапамагчы людзям, што вызваліліся з закрытых установаў, авалодаць сучаснымі сродкамі камунікацый праз навучальныя відэа.

Супольнасць «Новы вектар +» аказвае падтрымку людзям, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі і лячэбна-працоўных прафілакторыях, якія рыхтуюцца да вызвалення (6 месяцаў і менш да вызвалення) і якія выйшлі з названых установаў.

У межах дзейнасці супольнасці было падрыхтавана 9 відэа. Кожнае відэа доўжыцца каля 1 хвіліны і распавядае пра тое, як карыстацца смартфонам, камунікаваць праз інтэрнэт, аплочваць паслугі праз банкамат і пра іншыя важныя побытавыя рэчы, якія істотна змяніліся цягам апошніх гадоў і дзесяцігоддзяў праз развіццё тэхналогій.

«Социальные сети и оплата услуг в телефоне»

Усе відэа суправаджаюцца субтытрамі і дасяжныя да прагляду на YouTube.

Супольнасць «Новы вектар+» таксама:

  • садзейнічае пошуку/аднаўленню жытла, афармленню неабходных дакументаў;
  • садзейнічае атрыманню медыцынскіх паслуг (устаць на ўлік у паліклініцы, прайсці неабходныя абследаванні);
  • вырашае пытанні працаўладкавання, часовай занятасці;
  • дапамагае з рэгістрацыяй;
  • дапамагае з аднаўленнем пашпарта, працоўнай кніжкі, пенсійнага пасведчання, пасведчання аб інваліднасці, пасведчання аб нараджэнні, ваеннага білета і іншых дакументаў;
  • суправаджае ў дзяржаўныя інстанцыі, сацыяльныя службы і медыцынскія ўстановы.

Кантакты: сайт, +375293135309, hivby2016@gmail.com

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Падзяліцца | Поделиться: