Мабільны пункт прафілактыкі

Мінская вобласць, Беларусь
5
(1)

 Мэта практыкі:  стварыць доступ да сродкаў і інфармацыі, неабходных для людзей, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы і людзей з ВІЧ, непасрэдна ў месцах, дзе яны жывуць.

У кастрычніку 2022 году пачаў працу праект «Мабільны пункт кансультавання і тэставання» ад БГА «Пазітыўны рух», які накіраваны на прафілактыку ВІЧ-інфекцыі сярод людзей, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы. 

Цяпер праект працуе ў населеных пунктах Мінскай вобласці: Мар’іна горка, Смалявічы, Слуцк, Дзяржынск, Фаніпаль, Свіслач, Дружны, Заслаўе, Бараўлянскі с/с, а.г. Лясны.

Паслугі прадастаўляюцца на мабільным пункце — мікрааўтобусе «HYUNDAI STAREX» (д/н 9662 OI-7) у адпаведнасці з графікам.

Пакет паслугаў складае:

  • распаўсюджванне інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў, прэзерватываў, сродкаў дэзінфекцыі, спіртавых сурвэтак;
  • экспрэс-тэставанне на ВІЧ;
  • накіраванне ў медыцынскія ўстановы і інш.

Па спасылках можна азнаёміцца з графікам працы пунктаў аказання паслугаў людзям з ВІЧ па Мінску і па рэгіёнах Беларусі.

Такія пункты важныя і неабходныя, каб людзі, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы мелі магчымасць у бяспечнай і даверлівай абстаноўцы атрымаць усю неабходную дапамогу і інфармацыю.  Важную ролю ў працы мабільных пунктаў граюць аўтрыч-работні_цы альбо палявыя работні_цы  — людзі, якія працуюць на месцы з людзмі, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы. Менавіта яны дапамагаюць усталёўваць сувязі паміж супрацоўні_цамі мабільнага пункта і іх мясцовай мэтавай аўдыторыяй, падказваюць дзе лепей паставіць мабільны пункт і ў які час, каб яго праца была найбольш эфектыўнай і карыснай.

Пра працу мабільнага пункта зніжэння шкоды ў горадзе Оршы ў 2017 годзе можна пачытаць на сайце БГА «Пазітыўны рух».

 Кантакты:  сайт, +375 29 122-18-18

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Падзяліцца | Поделиться: