Мэта — стварэнне спрыяльных умоваў для развіцця моладзі і паўнавартаснага ўключэння моладзі ў грамадства.
Мэта рэалізуецца праз узаемадзеянне з дзяржаўнымі ворганамі у межах распрацоўкі палітык, датычных справаў моладзі і рэалізацыі яе правоў.
Падыход рэалізуе ў сваёй дзейнасці Беларускі Нацыянальны моладзевы савет «РАДА» – добраахвотны саюз беларускіх моладзевых арганізацый.
- Акадэмiя моладзевай палiтыкi
- Акадэмiя Першых
- Акадэмія першых [перазагрузка]
- RADA FORUM
- RADA MARKET
- Валанцёрскі фэст
- RADA AWARDS
- Даследаванні
- Рэсурсная дапамога
“РАДА” была створана ў 1992 годзе і афіцыйна зарэгістравана ў 1997 годзе дзеля кансалідацыі дзейнасці моладзевых арганізацый у сферы прадстаўлення, прасоўвання і абароны іх інтарэсаў. “РАДА” з’яўляецца паўнавартасным сябрам буйнейшай рэгіянальнай моладзевай платформы – Еўрапейскага Моладзевага Форума. Дзейнасць арганізацыі распаўсюджваецца на ўсю Беларусь.
Задачы “РАДА”:
- Каардынацыя дзейнасці моладзевых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь з мэтай прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду асацыяцый.
- Сумесны ўплыў на моладзевую палітыку і яе рэалізацыю ў Рэспубліцы Беларусь.
- Стварэнне механізмаў і магчымасцяў для таго, каб моладзевыя арганізацыі станавіліся сапраўднымі актарамі моладзевай палітыкі.
- Спрыянне ў рэалізацыі мэтаў і задач сяброўскіх арганізацый “РАДА”.
- Узаемадзеянне і супрацоўніцтва з міжнароднымі і нацыянальнымі моладзевымі арганізацыямі.
- Прадстаўленне інтарэсаў беларускіх моладзевых арганізацый на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Кантакты: rada.fm, chairperson@rada.fm
Падзяліцца | Поделиться: