Прасоўванне інтарэсаў моладзі і ўдзел у працэсах прыняцця рашэнняў

Беларусь
0
(0)

Мэта – стварэнне спрыяльных умоваў для развіцця моладзі і паўнавартаснага ўключэння моладзі ў грамадства.

Мэта рэалізуецца праз узаемадзеянне з дзяржаўнымі ворганамі у межах распрацоўкі палітык, датычных справаў моладзі і рэалізацыі яе правоў.

Падыход рэалізуе ў сваёй дзейнасці Беларускі Нацыянальны моладзевы савет “РАДА” – добраахвотны саюз беларускіх моладзевых арганізацый.

Фарматы дзейнасці:

  • Акадэмiя моладзевай палiтыкi
  • Акадэмiя Першых
  • Акадэмія першых [перазагрузка]
  • RADA FORUM
  • RADA MARKET
  • Валанцёрскі фэст
  • RADA AWARDS
  • Даследаванні
  • Рэсурсная дапамога

“РАДА” была створана ў 1992 годзе і афіцыйна зарэгістравана ў 1997 годзе дзеля кансалідацыі дзейнасці моладзевых арганізацый у сферы прадстаўлення, прасоўвання і абароны іх інтарэсаў. “РАДА” з’яўляецца паўнавартасным сябрам буйнейшай рэгіянальнай моладзевай платформы – Еўрапейскага Моладзевага Форума. Дзейнасць арганізацыі распаўсюджваецца на ўсю Беларусь.

Задачы “РАДА”:

  • Каардынацыя дзейнасці моладзевых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь з мэтай прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду асацыяцый.
  • Сумесны ўплыў на моладзевую палітыку і яе рэалізацыю ў Рэспубліцы Беларусь.
  • Стварэнне механізмаў і магчымасцяў для таго, каб моладзевыя арганізацыі станавіліся сапраўднымі актарамі моладзевай палітыкі.
  • Спрыянне ў рэалізацыі мэтаў і задач сяброўскіх арганізацый “РАДА”.
  • Узаемадзеянне і супрацоўніцтва з міжнароднымі і нацыянальнымі моладзевымі арганізацыямі.
  • Прадстаўленне інтарэсаў беларускіх моладзевых арганізацый на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Кантакты: rada.fm, [email protected]

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 0 / 5. Колькасць галасоў: 0

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: