Мэта практыкі: распрацоўка і зацверджанне ўнутранай экалагічнай палітыкі арганізацыі на тэмы інклюзіўнага і экалагічнага падыходаў у дзейнасці рознага кшталту праграм, праектаў і ініцыятыў.
Віцебскі філіял міжнароднай арганізацыі YMCA распрацаваў і зацвердзіў унутраны дакумент, дзе выкладзеныя правілы і інструкцыі датычна таго, як наладзіць працоўную дзейнасць, у тым ліку (не)выяздныя мерапрыемствы, ворк-шопы, прэзентацыі такім чынам, каб мінімізаваць экалагічны след, а таксама зрабіць сваю дзейнасць максімальна даступнай для розных уразлівых групаў.
Унутраная палітыка была распрацаваная з улікам досведу чальцоў і чалінь арганізацыі, валанцёрак і валанцёраў, а таксама пры ўдзеле эксперткі Цэнтра экалагічных рашэнняў Дар’і Чумаковай.
Міні-ініцыятыва была рэалізавана ў межах адукацыйнага курса All Inclusive, які адбыўся ў межах ініцыятывы ALL Inclusive Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by.
З дакументам можна азнаёміцца па спасылцы.
Кантакты: ВКонтакте, Instagram: @ymcavitebsk, stashka.ptashka@gmail.com
Падзяліцца | Поделиться: