Наш кастрычнік быў цёплым і па-сапраўднаму восеньскім — жоўтае лісце, сонца праз аблокі, шмат цікавых працоўных задач. Сярод гэтага мы сачылі за навінамі ў Беларусі і свеце, каб абраць для вас самае цікавае і важнае. Чытайма!
#Лічба_месяца
57%
столькі беларусак, згодна з вынікамі апытання сайту rabota.by, не гатовыя адмовіцца ад працы, каб цалкам прысвяціць сябе сямейным клопатам.
Квоты на працоўныя месцы для людзей з інваліднасцю
Новы Закон уводзіць у Беларусі квоты па стварэнні працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю для наймальнікаў усіх форм уласнасці з колькасцю больш за 100 чалавек (акрамя грамадскіх аб’яднанняў, некамерцыйных і бюджэтных арганізацый).
Даведацца большНовую ляльку Барбі «Дзівалі» раскупілі за 24 гадзіны
Гэта трэцяя (і нарэшце ўдалая) спроба Mattel дадаць у сваю калекцыю ляльку-індыянку. Першыя дзве спробы былі стэрэатыпнымі і не адлюстроўвалі рэальных індыйскіх жанчын ні знешне, ні ў апісанні на ўпакоўцы. Новая Барбі зроблена ў супрацоўніцтве з індыйскай дызайнеркай Анітай Дангрэ і не транслюе культурныя стэрэатыпы.
Даведацца большПольскі рэйтынг недаверу да нацыянальных меншасцяў
У топ-3 рэйтынгу па недаверу ўвайшлі расіян_кі, мусульман_кі і беларус_кі. Больш за ўсё пра насцярожанае стаўленне да беларус_ак казалі людзі ва ўзросце 55-59 гадоў (44,7% адказаў). Апытанне паказала, што на давер таксама моцна ўплывае прыналежнасць да пэўных палітычных партый.
Даведацца большАлег Ражкоў: «Устаноўка, што беларус_кі талерантныя, нам вельмі моцна шкодзіць як нацыі»
Заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Журналісты за талерантнасць» распавёў «Салідарнасці» аб адным з ключавых навыкаў выжывання ў вымушанай эміграцыі. І растлумачыў, чаму ўсе людзі па прыродзе ксенафобныя і як з гэтым спраўляцца.
Даведацца большТалібан забараніў жанчынам размаўляць адна з адной
Міністр дабрадзейнасці талібаў забараніў жанчынам публічна размаўляць не толькі з мужчынамі, але і з жанчынамі. Дарослым жанчынам забаронена дазваляць іншым дарослым жанчынам чуць свае галасы. Жанчыны павінны ўстрымацца ад чытання Карана ўслых у прысутнасці іншых жанчын.
Даведацца большНебяспечны сэканд-хэнд, альбо сексуалізацыя фота з платформы Vinted
Vinted — буйны міжнародны сайт перапродажу прадметаў і адзення, у якога больш за 100 мільёнаў карыстальні_ц па ўсім свеце. Брытанскі тэлеканал Channel 4 выпусціў перадачу Vinted’s Dirty Laundry: Dispatches аб тым, што некаторыя жанчыны, якія прадавалі свае рэчы праз сэрвіс, сутыкнуліся з харасмэнтам і кіберсталкінгам. Яны знайшлі свае фатаграфіі на сайце Vinted Sluts, дзе мужчыны абмяркоўвалі іх знешнасць і не толькі.
Даведацца больш (RU) Даведацца больш (ENG)Кожная беларуская сям’я выкідвае каля 71 кг прадуктаў штогод
Паводле звестак Food Waste Report 2024, усяго ў Беларусі за год утвараецца 674 тысячы тон харчовых адкідаў. Сярод краін-суседзяў менш за ўсё выкідваецца ежы ў разліку на адну сям’ю ў Расіі — 33 кг, а больш за ўсё ў Літве — 86 кг. Сярэдні аб’ём харчовых адкідаў на душу насельніцтва ў свеце ацэньваецца ў 132 кг.
Даведацца большПошта Літвы атрымала ўзнагароду «Дасягненне года ў экалогіі»
На цырымоніі «Parcel and Postal Awards» пошта Літвы атрымала ўзнагароды за шматразовыя ўпакоўкі для пасылак, даступныя ў тэрміналах LP EXPRESS, якія пачалі прапаноўвацца ў лютым 2024 у супрацоўніцтве з платформай Vinted.
Даведацца больш