Лістапад традыцыйна месяц, калі мала сонца і хочацца занурыцца ў коўдру і чытаць кнігу ці глядзець серыял. Але для грамадскага сектара гэта яшчэ і месяц актыўнага завяршэння розных задач і падрыхтоўкі да падвядзення вынікаў працы. Сабралі для вас у дайджэсце навіны Беларусі і свету, якія дапамогуць пабачыць светлыя моманты ў цемры вакол.
#Лічба_месяца
26,5%
На столькі згодна дадзеным Белстату сярэдні намінальны заробак у мужчын у Беларусі большы, чым у жанчын. Самы вялікі разрыў у заробках паміж мужчынамі і жанчынамі ў сферы «Інфармацыя і сувязь» — 41%, а самы маленькі ў сферы «Адукацыя» — 5,9%.
Даступнасць сацыяльных аб’ектаў для людзей з інваліднасцю
28 тысяч аб’ектаў цалкам даступныя для людзей з інваліднасцю ў Беларусі. Гэта прыкладна 22% ад агульнай колькасці такіх аб’ектаў як крамы, школы, аптэкі і паліклінікі. Уладкаванне адбываецца ў межах дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона» на 2021-2025 гады.
Даведацца большAirPods Pro ад Apple ухвалілі ў якасці слыхавых апаратаў у ЗША
Новыя AirPods Pro 2 дазваляюць людзям праверыць свой слых і скарыстацца функцыямі для людзей са слабым слыхам. Мяркуецца, што яны змогуць дапамагчы дарослым з лёгкай ці ўмеранай стратай слыху.
Даведацца большСправядлівасць вачыма людзей, якія перажылі катаванні
Справаздачу на гэтую тэму падрыхтавалі Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі. Дакумент складаецца з трох частак: прававы аналіз, псіхалагічныя аспекты і сацыялагічныя дадзеныя.
Даведацца большУзаемасувязь павагі да правоў чалавека і развіцця эканомікі
Сёлета Нобелеўскую прэмію па эканоміцы атрымалі Дарон Аджэмоглу, Сайман Джонсан і Джэймс Робінсан за даследаванні пра тое, як законы, інстытуты і роўныя правы ўплываюць на эканамічны рост краін. Галоўная ідэя ў тым, што дзе паважаюць правы чалавека і закон працуе для ўсіх, там і эканоміка развіваецца хутчэй.
Даведацца большСяргей Сялецкі зноў працуе ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ)
Пасля абвінавачванняў у харасмэнце і разгляду сітуацыі знешняй камісіяй ЕГУ звольніў Сялецкага. Пасля гэтага Сялецкі вырашыў судзіцца з універсітэтам — і выйграў. Разбіральніцтва расцягнулася амаль на год. Суд разглядаў пытанне толькі неправамернага звальнення. Абвінавачанні ў харасмэнце не разглядалася. ЕГУ няправільна аформіў дакументы для адхілення Сялецкага, і мастак здолеў гэта даказаць.
Даведацца большЦі з’яўляюцца гендарныя тэсты аб’ектыўнай і этычнай працэдурай
Увядзенне тэстаў на вызначэнне полу і іх выкарыстанне ў спартовых спаборніцтвах выклікае мноства этычных пытанняў. Human Constanta у сваім артыкуле разбірае міфы і рэальнасць, тлумачыць розніцу паміж трансгендэрнымі і інтэрсэкс людзьмі.
Даведацца большБеларускія санаторыі стануць дог-фрэндлі
Прымаць гасцей з хатнімі гадаванцамі будуць пакуль не ўсе санаторыі. Большая частка зацікаўленых у гэтай практыцы — прыватныя аздараўленчыя арганізацыі, якія падрыхтуюць спецыяльныя нумары для гасцей з жывёламі. На сёння такая магчымасць ёсць пры пражыванні ў гасцявых дамах у санаторыях «Прыазёрны» і «Альфа Радон».
Даведацца большМанікюр, які дапамагае прыцягнуць увагу да забруджвання акіяну
У Японіі манікюршчыца з інваліднасцю Наомі Арымота змагаецца з забруджваннем акіяна, упрыгожваючы накладныя і натуральныя пазногці кліент_ак свайго манікюрнага салону пластыкам, які збірае з паплечні_цамі на пляжы.
Даведацца больш