Вільня
Прывітаньне! Беларуская моладзевая асьветніцка-адукацыйная ініцыятыва «Гэта База» запускае набор на афлайн-школу па правах чалавека.
Будуць вывучацца такія пытаньні:
- Якія правы чалавека існуюць, што гэта такое, і як яны працуюць
- На якой філязофіі/падыходзе грунтуюцца правы чалавека і дзеля чаго існуюць
- Што такое інклюзія, роўнасьць, недыскрымінацыя і чаму гэта важна.
- Што можна рабіць пры парушэньні правоў. Лякальныя і больш шырокія дзеяньні для кожнага_ай
Для каго школа:
Беларуская моладзь, а менавіта:
- актывісты_кі, студэнты_кі альбо прадстаўнікі_цы грамадзкіх арганізацый і ініцыятыў;
- зацікаўленыя асобы, якія не мелі досьведу нефармальнай адукацыі па тэме правоў чалавека, але маюць жаданьне пазнаёміцца з ёй.
Час правядзення:
- Афлайн-школа будзе праводзіцца з 09.10.24 (серада) па 13.10.24 (нядзеля).
- Адабраным кандыдатам_кам будзе неабходна прысутнічаць на абвязковай анлайн-сустрэчы ў пачатку кастрычніка 2024.
Месца правядзення:
- Вільня, Літоўская Рэспубліка.
Арганізатары_кі забясьпечваюць візавую падтрымку, праезд, пражываньне і харчаваньне.
Фармат курса:
- Анлайн-сустрэча ў пачатку кастрычніка 2024;
- Афлайн-школа 09.10.24 — 13.10.24;
- Мэнтарская праграма па распрацоўцы і рэалізацыі ідэй/праэктаў, да лістапада 2024.
Дэдлайн падачы заяўкі – да 08.09 уключна.
Пра ўдзел у курсе мы паведамім не пазьней за 15.09
Падаць заяўку
Мерапрыемства рэалізуецца сумесна з беларускай моладзевай арганізацыяй «ІншыЯ».
Не забудзьцеся распавесьці пра школу вашым калегам-каляжанкам і сябрам-сяброўкам!
Па ўсіх пытаньнях сьмела пішыце на [email protected] ці ў прыватныя паведамленьні Instagram
Колькасць праглядаў: 14