6 месяцаў для адукацыі і рэалізацыі кампаній
Удзельнікі і ўдзельніцы акселератара будуць працаваць над ідэямі публічных кампаній, распрацоўваць план іх правядзення і рэалізоўваць іх. Гэта магчымасць атрымаць новыя веды і навыкі ад спецыяліст_ак у гэтай сферы. Лепшыя ідэі змогуць прэтэндаваць на фінансавую падтрымку.
Вы хочаце прыцягнуць увагу да праблемы, якая не вырашаецца, ці хацелі бы прыцягнуць увагу да нейкіх выпадкаў дыскрымінацыі? А можа вы хацелі б зладзіць кампанію па папулярызацыі беларускай мовы? Падчас акселератара разам з ментарамі і ментаркамі вы навучыцеся ператвараць карысныя ідэі для Беларусі ў публічныя кампаніі.
Усе праекты, якія пройдуць на другі этап, атрымаюць магчымасць ментарскай падтрымкі анлайн ад аднаго_ой з нашых ментараў_ак.
Тры лепшыя ўдзельнікі_цы атрымаюць фінансавую падтрымку сваёй працы і на працягу трох месяцаў пасля атрымання фінансавання павінны будуць рэалізаваць свой праект.
Увага! Аплікантам_кам з Беларусі трэба мець дзеючую візу для наведвання краін ЕЗ. Free Belarus Center не аказвае падтрымку ў атрыманні візы.
Для падачы заяўкі на акселератар публічных кампаній патрэбна дадаць матывацыйны ліст і рэкамендацыйныя лісты ад двух асоб.
Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звязу 20–22 верасня.
Месца правядзення мы паведамім адабраным удзельнікам_цам асабіста. Транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне пакрываюцца Free Belarus Center.
Працягласць акселератара — 6 месяцаў.
Дэдлайн падачы заяўкі — 1 верасня.