Тайм-клуб «1387» запрашае! Кожны будні дзень з 15 па 19 чэрвеня ў прамым эфіры Instagram @timeclub1387 размаўляем з актыўнымі людзьмі на актуальныя тэмы.
Госці прамых эфіраў:
15.06 Максім Чарняк – стваральнік дабрачыннай арганізацыі “Справядлівая дапамога”, якая дапамагае людзям з цяжкім сацыяльным становішчам.
16.06 Ірына Кавалерава — старшыня бабруйская арганізацыі аховы жывёлаў “Добродетель”. Паразмаўляем пра тое, чаму і як важна дапамагаць жывёлам.
17.06 Алесь Снег (Inst @a_sneh) — кіраўнік АРТ-Сядзібы (Вк @artsiadziba). Будзем размаўляць пра крэатыў і тое, як можна крэатыўна і цікава прасоўваць беларускую мову і культуру.
18.06 Як гэта, быць актывістам-школьнікам? Паразмаўляем з Анастасіяй Каваленкай – вучаніцай бабруйскай Гімназіі №3, адной са стваральніц школьнага часопісу “Вестник гимназии”, валанцёркай эка-фестываля “Пикничок”.
19.06 Разам з дырэктаркай крэатыўнай прасторы “1387” Сэм паразмаўляем пра прыход моладзі ў актывізм і як актывізм дапамагае ў працы.
Далучайцеся, разам будзем знаёміцца, натхняцца і задаваць пытанні!
Падзея адбываецца ў межах праекта RegiON, які рэалізуецца тайм-клубам “1387” і Цэнтрам развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.