Будуем будучыню без бар’ераў! / 18 кастрычніка — 22 лістапада
Заняткі будуць праходзіць кожную сераду анлайн а 18:30 па Менску (6 заняткаў)
Што будзе на курсе?
- Як будаваць чуллівую і клапатлівую камунікацыю са сваёй аўдыторыяй.
- Якія асаблівыя патрэбы ёсць у розных сацыяльных групаў і чаму важна іх улічваць у сваёй працы.
- Інклюзія, неварожая мова, падыход, заснаваны на правах чалавека, – навошта нам усе гэтыя складаныя словы? Як уключаць гэтыя падыходы ў сваю дзейнасць?
- Як запытваць у аўдыторыі пра яе патрэбы і атрымліваць грунтоўныя адказы.
- Што такое даступная анлайн і афлайн прастора і як яна можа палепшыць твае зносіны з аўдыторыяй.
- Як будаваць сваю дзейнасць такім чынам, каб нікога не выключаць, і чаму гэта карысна для саміх арганізацый і ініцыятываў.
Курс пачатковага ўзроўня: ён будзе карысны, калі ў цябе пакуль няма грунтоўных ведаў па пералічаных пытаннях і ты хочаш лепей у іх разабрацца.
Дэдлайн — 8 кастрычніка ўключна.
Арганізатар курса: Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА».
Падрабязнасці і рэгістрацыя.
Колькасць праглядаў: 10