Курс пройдзе з 19 красавіка па 10 траўня 2023 анлайн
Веданне правілаў прасоўвання сваёй дзейнасці дапаможа вам эфектыўна камунікаваць з грамадскасцю, а таксама ствараць і падтрымліваць пазітыўны імідж. Гэта дазволіць прыцягваць больш рэсурсаў і сродкаў, такіх як валанцёры_кі, партнёры_кі, спонсары, што, у сваю чаргу, дазволіць палепшыць якасць сваёй працы і дасягнуць больш значных вынікаў. RADA запршаем на анлайн-курс «Прасоўванне сваёй дзейнасці» ў межах «Акадэміі Першых».
Дэдлайн падачы заяўкі – 10 красавіка ўключна.