У Вільнюсе
Шукаеце магчымасць пагутарыць па-беларуску ў прыемнай і інклюзіўнай атмасферы?
Запрашаем на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе ў межах Роўнага Сакавіка — Месяца за Недыскрымінацыю, Роўнасць і Інклюзію! 20 сакавіка мы ствараем бяспечную прастору, дзе беларуская мова гучыць натуральна, весела і даступна для ўсіх.
Узровень беларускай мовы не мае значэння — ад «ніколі не размаўлялі» да «пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся». Мы ствараем прастору, дзе кожны чалавек адчувае сябе ў бяспецы, незалежна ад мовы, акцэнту ці ўзроўню валодання.
Далучайцеся да нашай роўнай і інклюзіўнай супольнасці!
#РоўныСакавік2025 #EquityMarch2025