Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Без кафедраў і мантый. Нязмушаная размова з Лятучым

10.10.2017 18:30 - 21:00

0
(0)

10 кастрычніка Лятучы ўніверсітэт запрашае ўсіх цікаўных у галерэю “Ў” на імправізаваны “Дзень адчыненых дзвярэй”. Але выступаў, прэзентацый і лекцый не будзе! Вас чакаюць адкрытыя нефармальныя размовы з рознымі Асобамі Лятучага за кубачкам кавы ці гарбаты.

Ужо восьмую восень Лятучы ўніверсітэт адчыняе дзверы і запрашае старых і новых сяброў да супольнай працы ў прасторы мыслення, культуры, грамадства, фармавання сябе і зменаў навокал. Адна з галоўных установак універсітэта палягае ў тым, што ідэі і думкі нараджаюцца ў дыялогу, у асяродку супольнай рэфлексіі і крытыкі, а сапраўднае навучанне мысленню магчымае толькі праз судачыненне і супрацу з Настаўнікам – інтэлектуалам, мастаком, навукоўцам, мысляром. На гэтай падставе і будуецца праца Лятучага ўніверсітэта.

10 кастрычніка Лятучы запрашае ўсіх цікаўных да адкрытай і шчырай размовы з Асобамі Лятучага ўніверсітэта. У гэты дзень не будзе выступаў, прэзентацый і лекцый, але будуць Людзі са сваёй справай, якую яны робяць у Лятучым. З кожнай Асобай вы зможаце паразмаўляць сам-насам альбо ў невялічкай кампаніі іншых зацікаўленых на працягу 20 хвілін, а пасля перайсці да іншага героя. Запіс на сёлетнюю праграму канчаецца акурат 10 кастрычніка, таму гэта добрая нагода канчаткова вызначыцца са сваім асабістым шляхам у прасторы Лятучага!

Праз размовы з Асобамі Лятучага вы даведаецеся пра тое, як працуе Лятучы, пра нашу дыстанцыйную платформу і новую праграму. Нашы сябры з Жывой Бібліятэкі дапамогуць арганізаваць прастору такім чынам, каб вы маглі паразмаўляць з усімі, хто вам цікавы, задаць пытанні пра тое, што для вас важна, паспрабаваць паразумецца з рознымі прадстаўнікамі супольнасці Лятучага ўніверсітэта.

10 кастрычніка ў галерэі “Ў” (пр-т Незалежнасцi, 37А) з 18.30 па 21.00 вы зможаце сустрэцца з наступнымі Асобамі Лятучага ўніверсітэта:
Уладзімір Мацкевіч – галоўны метадолаг і антыкамуніст Беларусі;
Валянцін Акудовіч – літаратар, зачараваны мысленнем;
Алена Верашчагіна – робіць Лятучы бачным і чутным;
Ігар Бабкоў – гісторык ідэяў і філосаф «за небакраем Эўропы»;
Зміцер Майбарада – настаўнік дыялогу пра каштоўнасці;
Аліна Радачынская – аб’ядноўвае людзей, каб адкрываць дадзеныя;
Павел Баркоўскі – герменеўт, праектны актывіст і магістр гульні;
Лілія Ілюшына – верыць у гісторыю таму, што гэта абсурдна;
Вячаслаў Бабровіч – галоўны настаўнік дэмакратыі;
Іван Вядзенін – дэвіз «Інавацыі або смерць!»;
Тацяна Вадалажская – не-сапраўдны рэктар.

Больш навінаў пра мерапрыемства і тых Асоб, з якімі магчыма будзе сустрэцца, можна знайсці ў мерапрыемстве на Фэйсбуку.

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
10.10.2017
Время:
18:30 - 21:00

Организатора

Лятучы ўніверсітэт
Посмотреть сайт Организатора

Место проведения

Галерэя «Ў»
пр-т Незалежнасцi, 37А
Минск,Belarus