Конкурс лепшых ідэй для грамадзянскай адукацыі
Хочаш змяніць жыццё ў сваёй супольнасці да лепшага? Хочаш, каб людзі вакол цябе былі б больш актыўнымі, а грамадства — больш адкрытым і дэмакратычным?
Заяўляй сваю ідэю на конкурс лепшых ідэй для грамадзянскай адукацыі і дапрацуй яе з дапамогай каманды крутых міжнародных экспертаў падчас Эдзьютона, які адбудзецца ў Варшаве 5-7 верасня!
Эдзьютон — гэта фармат адукацыйнага мерапрыемства, накіраванага на дапрацоўку канцэпцый праектных ідэй, якія заявілі ўдзельнікі. Мэтай Эдзьютона з’яўляецца выяўленне і падтрымка лепшых ідэй, накіраваных на прасоўванне грамадзянскай адукацыі і дэмакратычных каштоўнасцей.
Увага! Лепшыя праекты атрымаюць фінансавую падтрымку!
Заяўкі на конкурс прымаюцца да 25 ліпеня. Падаваць іх могуць прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай супольнасцяў у Польшчы і Літве.
Больш інфармацыі і рэгістрацыя
EENCE-Эдзьютон-2024 арганізаваны Усходне-Еўрапейскай Асацыяцыяй грамадзянскай адукацыі пры падтрымцы Федэральнага агенцтва па грамадзянскай адукацыі (bpb) за кошт сродкаў Міністэрства замежных спраў Германіі ў межах Праграмы пашырэння супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю ў краінах Усходняга Партнёрства.
У Польшчы Эдзьютон праводзіць “Fundacja Międzynarodowy Ruch Latających Plecaczków / Flying Bag”.
Калі ў вас ёсць пытанні – пішыце па адрасе s.sukhoboychenko@flyingbag.org.