Як звязаныя паміж сабой спосабы апавядання гісторый, праца камеры, гук, мантаж, фемінісцкі і ЛГБТКІ+ рухі? Якое яно, фемінісцкае (і) квір-кіно ў Беларусі? Як распавядаць пра свой вопыт сродкамі кіно? У межах курса FemKvirLab Sztuka паспрабуюць даць адказ на гэтыя пытанні, выкарыстоўваючы квір-фем кінатэорыі, самі фільмы, сустрэчы з тымі, хто іх стварае, а таксама тэхнічныя сродкі кіно і відэа ва ўласных эксперыментах.