Неабходна рэгістрацыя
1 сакавіка беларускія актывіст_кі і ініцыятыва «Гэта Окей» запрашаюць вас на прагляд з абмеркаваннем драмы грузінскага рэжысёра Левана Акіна «А потым мы танцавалі / And then we danced» (фільм з беларускімі субтытрамі). На 10-ым Адэскім міжнародным кінафестывалі стужка атрымала Гран-Пры.
«And then we danced» ― гэта чуллівая гісторыя кахання двух маладых танцораў грузінскага нацыянальнага ансамбля. Кіно пра месца ў душы для традыцый і для новага, для мужнасці быць сабой і пяшчоты…
Кропка ― прастора вольная ад дыскрымінацыі!
Удзел вольны. Абмежаванне па ўзросце 18+