Пройдзе з 23 траўня па 27 чэрвеня 2023
БНМС «РАДА» запускае курс «З веданнем справы» па нефармальнай адукацыі для вядоўцаў адукацыйных мерапрыемстваў.
патрэнеруецеся ў пастаноўцы мэтаў і задач трэнінгаў і паспрабуеце распрацаваць сваю ўласную адукацыйную праграму
Вас чакае 5 тэматычных модулей . Кожны модуль складаецца з лекцыённага матэрыялу і практычнага задання, якія будуць даступныя 24/7 на спецыяльнай платформе ― вучыцеся ў зручны вам час!
Дадаткова будуць арганізаваныя 4 анлайн-сустрэчы, каб больш глыбока пагрузіцца ў пэўныя тэмы і папрацаваць у групах.
Дэдлайн падачы заяўкі ― 17 траўня ўключна.