Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» далучаецца да Тыдня супраць смяротнага пакарання і запрашае прыняць удзел у ларпе на тэму найвышэйшай меры пакарання ў Беларусі.
Ларп (Live Acting Role Play) — гэта ролевая гульня жывога дзеяння, калі ўдзельнікі і ўдзельніцы гуляюць не па загадзя напісаным сцэнары, а згодна з матывацыяй персанажа і ўласным жаданнем. Падчас ларпа вы зможаце зразумець перакананні прыхільнікаў_ц і праціўнікаў_ц смяротнага пакарання, пражыць 10 хвілін чалавека, якога ледзьве не пакаралі смерцю ці які трымае варту ля камераў смертнікаў.
У нашым ларпе прымуць удзел эксперт_кі кампаніі супраць смяротнага пакарння ў Беларусі, якія дапамогуць перад гульнёй паглыбіцца ў кантэкст адпраўлення смяротных прысудаў.
Калі? 8 кастрычніка, 19:00
Дзе? Тэрыторыя Правоў (вул. Ложынская, 16-404)
Удзел бясплатны, варта зарэгістравацца па спасылцы: https://forms.gle/hFQ8CyXVBSk6ciL49
Больш інфармацыі пра Тыдзень супраць смяротнага пакарання 2019: http://spring96.org/be/news/90954