Для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў і актывістак
Медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў і актывістак, якія хочуць распрацаваць і стварыць пілотны выпуск аўтарскага кантэнта з дапамогай прафесіяналаў.
Даты праграмы: 13-15 лістапада
Месца: Вільнюс, Літва
Медыятон — гэта інтэнсіўнае мерапрыемства, падобнае да хакатона і накіраванае на стварэнне медыяпрадуктаў. На працягу 3-х дзён разам з калегамі і дапамогай спецыялістаў і спецыялістак медыяпрадакшна, у вас будзе магчымасць распрацаваць і вырабіць гатовы медыяпрадукт (відэаінтэрв’ю, відэасюжэт, падкаст, фотапраект і інш).
Мэта нашага медыятону — аб’яднаць людзей з рознымі навыкамі і ідэямі для хуткага стварэння крэатыўнага і ўплывовага медыяпрадукту, які асвятляе тэму правоў жанчын, гендэрнай роўнасці і правоў.
Арганізатары прапануюць:
— пражыванне
— праезд
— харчаванне.