Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

Медыяхакатон «Пра Людзей»

10.04

Медыяхакатон
5
(2)

Вільнюс

Запрашаем прадстаўні_ц беларускіх грамадскіх арганізацый, што працуюць з уразлівымі групамі, да ўдзелу ў медыяхакатоне з магчымасцю далейшай медыяпадтрымкі ад ключавых беларускіх СМІ.

Дзе і калі

  • Медыяхакатон «Пра людзей» пройдзе ў Вільнюсе 16–17 траўня 2025 года. 

Арганізатары — праваабарончая арганізацыя «Журналісты за талерантнасць», аб’яднанне беларусаў Нямеччыны RAZAM e.V. і арганізацыяй «ІншыЯ». 

Для каго

  • У медыяхакатоне возьмуць удзел прадстаўні_цы 15 НДА і 4 СМІ.

Чым гэта карысна для НДА

Падчас медыяхакатону прадстаўні_цы НДА змогуць скарыстацца ментарскай падтрымкай для падрыхтоўкі пітчаў пра сваю дзейнасць, а таксама прапанаваць 3–5 тэмаў для медыйнага асвятлення.

Па выніках пітчынгу кожнае медыя абярэ для сябе 8 тэмаў, якія будуць распрацаваныя ў супрацы з прадстаўні_цами НДА і апублікаваныя цягам наступных 6 месяцаў. Падрыхтаваныя матэрыялы будуць накіраваныя на павышэнне пазітыўнай бачнасці мэтавых груп у медыяпрасторы і пазначаныя хэштэгамі #aboutpeople #пралюдзей.

Як патрапіць на медыяхакатон

  • Каб прыняць удзел у медыяхакатоне, запоўніце форму рэгістрацыі да 10 красавіка.

Запоўніць форму

Пра вынікі адбору мы паведамім не пазней за 17 красавіка.

Лагістычныя падрабязнасці і праграму медыяхакатону ўдзельні_цы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць асобным лістом на паштовую скрыню.

Для тых, хто жыве не ў Вільнюсе, пры неабходнасці будзе магчымасць пакрыцця выдаткаў на дарогу і пражыванне. Візавая падтрымка не аказваецца.



Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 2

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
10.04

Место проведения

Вільнюс, Літва
Vilnius,Lithuania+ Карта Google